ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 2 чэрвеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 сакавіка 2023, 17:13

Лукашэнка: ахову здароўя Беларусі ў бліжэйшы час узварухнём так, што пыл пасыплецца

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ахову здароўя Беларусі ў бліжэйшы час узварухнём так, што пыл пасыплецца. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ахову здароўя Беларусі ў бліжэйшы час узварухнём так, што пыл пасыплецца, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Я ведаю, што некаторыя начальнікі ў Міністэрстве аховы здароўя, галоўныя ўрачы і іншыя нашы свяцілы ўмеюць вярцецца вакол начальнікаў. Але я навяду парадак. Калі нехта з кіраўніцтва непапраўна хворы - будзем лячыць, але без партфеляў. Таму думайце, трэба варушыцца".

Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на ўстановах аховы здароўя ў раёнах. "У першую чаргу трэба паглядзець туды. Там асноўны наш люд, які мы павінны лячыць, калі хочам роўнасці, справядлівасці і хочам лічыцца сацыяльнай дзяржавай", - сказаў ён.

Беларускі лідар падкрэсліў, што айчынная медыцына шмат што можа. "Я ўжо не кажу пра перасадку органаў, пратэзаванне. Чаго варта ДНК-вакцына для лячэння пухліны галаўнога мозга і лімфомы ў дзяцей. Больш за 20 дзетак праходзяць ужо гэту тэрапію і атрымалі шанц на выздараўленне. Разам з расіянамі распрацавалі і паспяхова прымяняем спінальныя сістэмы для хірургічнага лячэння цяжкіх дэфармацый і пашкоджанняў пазваночніка", - адзначыў ён.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што гэтыя і іншыя распрацоўкі павінны ўкараняцца і максімальна выкарыстоўвацца. "І ў вялікіх гарадах, і ў раённых цэнтрах. Як і ўсе аб'ёкты аховы здароўя краіны павінны быць узорам камфорту і стэрыльнасці, - падкрэсліў ён. - Губернатары і міністр абавязаны трымаць гэта пытанне на строгім кантролі".

Прэзідэнт вызначыў яшчэ адну важнейшую задачу аховы здароўя: дакладная работа па ранняе выяўленне фактараў рызыкі захворванняў, а значыць, на іх папярэджанне. "Усе павінны праходзціь абавязковую дыспансерызацыю. Гэта адказнасць не толькі ўрачоў, але і кожнага з нас. Асаблівая ўвага - нашым маленькім грамадзянам. Для іх неабходна ствараць самыя камфортныя ўмовы", - адзначыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі