ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 6 кастрычніка 2022
Мінск 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 жніўня 2022, 16:02

Лукашэнка: адчуваю, як стогне краіна, напружанне жудаснае ў добрым сэнсе слова

18 жніўня, Гродзенскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае напружанне, з якім праходзіць у краіне цяперашняя ўборачная кампанія. Аб гэтым ён заявіў у ходзе рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я адчуваю, як стогне краіна ў гэту ўборку. Такое напружанне жудаснае. Я адчуваю гэта. У добрым сэнсе слова напружанне жудаснае", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Прэзідэнта, напружанне выклікана задачай максімальна якасна ўбраць ураджай збожжавых, які ў гэтым годзе чакаецца высокі. Палявыя работы месцамі ўскладнены палегліцай пасеваў.

"Цяпер яны мучацца вакол Мінска, я гляджу. Там палегласць жудасная, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Бедныя яны, розныя камбайны целяпаюцца на 50 га два дні. А куды дзенешся... Зерне добрае там, дзе ляжаць (пасевы. - Заўвага БЕЛТА)".

Прэзідэнт звярнуў увагу і на пытанне забеспячэння збожжам і кармамі для жывёлагадоўлі буйных гаспадарак, у якіх недастаткова для гэтага ўласных зямель. Можна было б набыць яго і за мяжой, але гэта трата дадатковых сродкаў, а таму пытанне вырашаецца за кошт іншага падыходу.

Сярод такіх гаспадарак ААТ "Александрыйскае", работу якога курыруе Кіраўніцтвамі справамі Прэзідэнта Беларусі. Аляксандр Лукашэнка прывёў прыклад таго, як Валерый Іваноў, з'яўляючыся на чале КС, вырашыў вышэй акрэсленую праблему: "Ён стварыў атрад у гэтай гаспадарцы, купіў тэхніку і кінутыя землі ў іншых раёнах узяў - 6 тыс. га. Ён атрымлівае кукурузнае зерне ў гэтым годзе".

Аналагічным шляхам пайшлі і ў агракамбінаце "Дзяржынскі". "60 працэнтаў Крупскага раёна забраў. Вакол мяне птушкафабрыка была (землі пад Мінскам, якія належалі птушкафабрыцы. - Заўвага БЕЛТА), і тыя землі забраў. У яго не хапае збожжа. Сам прыйшоў, гаворыць: дайце зямлю", - расказаў беларускі лідар.

Прэзідэнт сказаў, што згадзіўся на перадачу зямлі, але толькі разам з сацыяльнай нагрузкай, што датычыцца вёсак і людзей на гэтых тэрыторыях. "Усё забраў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Дарэчы, на землях у Крупскім раёне ў готым годзе ўраджайнасць 60 ц/га, а было значна менш. "Тэхналогіі. Прыйшла гаспадарка моцная", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Усяго ж у гэтым годзе чакаецца агульны рэкордны ўраджай збожжа каля 11 млн т, у тым ліку больш за 8 млн т збожжавых каласавых, каля 800 тыс. т рапсу і 2 млн т зерня кукурузы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі