ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 1 снежня 2022
Мінск Малавоблачна -8°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 кастрычніка 2022, 13:10

Лукашэнка абнавіў склад мясцовай вертыкалі ўлады

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абнавіў склад мясцовай вертыкалі ўлады. Кіраўнік дзяржавы ўзгадніў назначэнне новых кіраўнікоў у раёнах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка даў згоду на назначэнне Міхаіла Бацэнкі старшынёй Баранавіцкага гарвыканкама, Сяргея Ярца - старшынёй Жлобінскага райвыканкама, Сяргея Даўгалёва - старшынёй Рэчыцкага райвыканкама, Ірыны Намачэнка - старшынёй Акцябрскага райвыканкама, Алега Таргонскага - старшынёй Лоеўскага райвыканкама.

Акрамя таго, Прэзідэнт узгадніў назначэнне Сяргея Дылюка старшынёй Лельчыцкага райвыканкама, Уладзіміра Антоненкі - старшынёй Нараўлянскага райвыканкама, Валерыя Хелскага - старшынёй Гродзенскага райвыканкама, Аляксандра Студнева - старшынёй Магілёўскага гарвыканкама, Ігара Кісяля - старшынёй Бабруйскага гарвыканкама, Андрэя Кажамякіна - старшынёй Слаўгарадскага райвыканкама, Вольгі Прыстрамской - старшынёй Бялыніцкага райвыканкама.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі