ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 7 красавіка 2020
Мінск Малавоблачна +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 лютага 2020, 15:23

Лукашэнка аб кліматычных змяненнях: недзе выйграем, недзе прайграем, калі хутка не развернемся

14 лютага, Светлагорск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы з работнікамі завода па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы на базе Светлагорскага ЦКК, адказаў на пытанне аб кліматычных змяненнях, якія, відавочна, закранулі і Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Недзе выйграем, недзе спачатку можам прайграць, калі хутка не развернемся, - лічыць беларускі лідар. - Сёння ўжо абсалютна зразумела, асабліва гамяльчанам, што клімат рэзка змяніўся. Вы ўжо жывяце ў кліматычнай зоне, як раней было на поўдзень ад Кіева".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што якраз абмяркоўваў гэту праблему з губернатарам Гомельскай вобласці і папрасіў вызначыцца, што ў сувязі з кліматычнымі змяненнямі рабіць у сельскай гаспадарцы, якія культуры вырошчваць. "Але вам трэба сёння ўжо не думаць, а браць тое, што мы апрабавалі з сельгаскультур, і вырошчваць тут у Гомельскай вобласці", - падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт нагадаў, што і на сваім падворку займаецца вырошчваннем часам неўласцівых для Беларусі культур, як кавуны. Нарэшце, ёсць шмат і традыцыйных культур, як бульба, а ўраджай раздаюць людзям у розныя ўстановы. "Мы атрымалі ў гэтым годзе пад 300 т бульбы на маленькім участку. Мы таксама аддалі. У манастыр сёння-заўтра адвязуць. Аддаём людзям. Некаму насенне, паколькі гэта новыя сарты. Я асабіста нават займаюся гэтым для душы, шукаю новыя сарты", - расказаў кіраўнік дзяржавы.

Акрамя таго, у жывёлагадоўлі цяпер удзяляецца вялікая ўвага авечкагадоўлі, і для гэтага ёсць прыдатныя землі з пункту гледжання кармавой базы. "Займаемся развядзеннем новых парод жывёл, каб атрымаць мяса", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён дадаў, што перад аграрнай сферай Гомельскай вобласці стаяць важныя задачы, і гэты год будзе вызначальным. "Або мы падымаем Гомельшчыну на патрэбны ўзровень, або будзем прымаць строгія меры ў сельскай гаспадарцы, як у Віцебскай вобласці. Але вы скаціліся вельмі сур'ёзна ў сельскай гаспадарцы. І гэта не толькі таму, што тут "чарнобыль", людзей не хапае і іншае. Слабая арганізацыя, упусцілі некаторыя пытанні", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ў цяперашніх рэаліях у вёсцы не трэба шмат работнікаў. "Лішнія людзі ў вёсцы - гэта большая праблема, чым недахоп. Таму што іх трэба нечым заняць, вытворчасці нейкія адкрываць. У нас няма недахопу ў сельскай гаспадарцы. Прыйшла энерганасычаная тэхніка. Адзін трактар замяняе 10 трактароў таго перыяду, калі я працаваў у сельскай гаспадарцы. Толькі трэба гэта арганізаваць, берагчы гэты трактар", - звярнуў увагу беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі