ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 26 верасня 2023
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 мая 2023, 11:19

"Людзі маюць права бачыць аддачу". Лукашэнка паставіў перад сістэмай аховы здароўя прынцыповае пытанне

Фота з архіва
Фота з архіва

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па актуальных пытаннях аховы здароўя выказаў шэраг нараканняў наконт выкрытых негатыўных фактаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З боку дзяржавы робіцца ўсё магчымае. Сродкі на медыцыну - рамонт, абсталяванне, зарплаты, лякарствы - выдзяляюцца каласальныя. І, вядома, людзі маюць права бачыць аддачу, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Я не хачу сказаць, што мы зрабілі ўсё ў ахове здароўя з пункту гледжання дзяржавы. Але параўнайце нас, напрыклад, з найбагацейшай Украінай. Да вайны. Вы ж у кантакце былі з нашымі братамі ва Украіне. Вы бачылі, у якой сітуацыі знаходзілася найбагацейшая Украіна з пункту гледжання аховы здароўя. Прычына адна - улада самаўхілілася ад вырашэння праблем аховы здароўя. Мы ж, сціснуўшы зубы, трывалі. І ўрачы невялікую часам зарплату атрымлівалі, і мы апошняе аддавалі на ахову здароўя. На выпрацоўку сістэмы функцыянавання гэтай найважнейшай галіны жыцця любога грамадства. Даражэй за здароўе ў чалавека нічога няма".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў айчыннай ахове здароўя сапраўды ёсць шэраг дасягненняў і многае робіцца. Напрыклад, у галіне аховы мацярынства і дзяцінства, у транспланталогіі і гэтак далей. "Сёння размова не аб гэтым. Мы гэта ўсё добра ведаем, - сказаў ён. - Два словы (аб гэтых дасягненнях. - Заўвага БЕЛТА), калі нехта думае хваліцца. Усё астатняе - ад жыцця".

"Сёння размова пойдзе аб тым, як мы ставімся да нашага народа, як мы ставімся да нашых простых людзей, без якіх нас бы ў гэтай зале не было. А калі канкрэтна: як мы лечым людзей там - у вёсцы, у малых гарадах, пасёлках, аграгарадках, як мы да іх ставімся? Не ў РНПЦ - гэта таксама важна, яны ідуць у авангардзе, павінны паказваць прыклад і вучыць тых, хто непасрэдна на барыкадах", - абазначыў Прэзідэнт асноўнае прынцыповае пытанне для абмеркавання.

Але апошнім часам стала паступаць шмат сігналаў аб зніжэнні якасці аказання медыцынскай дапамогі, ды і проста аб адсутнасці належнага парадку ва ўстановах аховы здароўя. Гэтыя факты вывучала створаная па даручэнні кіраўніка дзяржавы незалежная рабочая група.

"На сённяшняй нарадзе мы павінны даць аб'ектыўную ацэнку існуючай сітуацыі і вырашыць, што рабіць далей. Я вас перасцерагаю ад кругавой парукі тут. Пойдзеце адсюль без партфеляў, і пойдзеце не проста да сябе дадому, а ў іншыя месцы. Патрэбна аб'ектыўная ацэнка таго, што адбываецца. Мы не сабраліся тут хваліць і захвальваць адзін аднаго. Прычын для гэтага няма. Акрамя справаздачы незалежнай рабочай групы, даклада міністра я хацеў бы пачуць меркаванне нашых кантралёраў і нашых медыкаў, кіраўнікоў знізу - чаго не хапае. Павінны быць канкрэтныя прапановы. Нам трэба прымаць рашэнні", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы асабліва адзначыў, што калі па выніках нарады будзе зроблена выснова, што па тых ці іншых напрамках не ўсё добра, то вінаваты ў гэтым не толькі цяперашні міністр Дзмітрый Піневіч: "Але спытаем і з Караніка (старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, які раней займаў пасаду кіраўніка Міністэрства аховы здароўя. - Заўвага БЕЛТА), які рэкамендаваў яго, і ўсю тую групу, якая сёння ў Міністэрстве аховы здароўя працуе. І які кляўся мне. Я не забыў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі