ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 31 мая 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 красавіка 2020, 11:42

"Якія прыбаўленні ў вазе, удоі? Эканоміка павінна быць!" - Лукашэнка аб крытэрыях для заахвочвання кіраўнікоў

Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі
Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі

3 красавіка, Смалявіцкі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Крытэрыі ацэнкі работы раённых кіраўнікоў павінны быць арыентаваны не на колькасныя паказчыкі, а на эфектыўнасць вытворчасцей. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Смалявіцкі раён Мінскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нейкія пачалі крытэрыі мне прапаноўваць для ацэнкі кіраўнікоў у раёнах. Прыбаўленні ў вазе, удоі і іншае. Я гавару: гэта ўжо ў савецкія часы праходзілі. Якія прыбаўленні ў вазе? Грошы!" - падкрэсліў беларускі лідар.

"Ёсць грошы ў бюджэце, павялічыўся бюджэт за год у старшыні райвыканкама, дай яму нейкі працэнт, няхай ён на ўсіх падзеліць. Якое прыбаўленне ў вазе, каму патрэбны гэтыя прыбаўленні? Можаш без прыбаўлення, абы грошы былі", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі