Сцяг Серада, 29 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 сакавіка 2023, 19:56

Хакейныя каманды Прэзідэнта Беларусі і "Дынама-Мінск" правялі сумесную трэніроўку

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі правяла сумесную трэніроўку з дружынай "Дынама-Мінск", паведамляе БЕЛТА.

"Дзве каманды - самая тытулаваная і самая вядомая - на адным лёдзе! Каманда Прэзідэнта і "Дынама-Мінск" напярэдадні правялі сумесную трэніроўку", - напісаў Telegram-канал "Пул Першага".

Каманды вельмі дынамічна правялі трэніроўку, паказаўшы рэзультатыўны хакей.

Кіраўніку дзяржавы падарылі хакейную джэрсі з аўтографамі каманды. "Гэта значыць у мяне яшчэ ёсць шанц пагуляць з "Дынама-Мінск", - з гумарам адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён цёпла паразмаўляў з членамі хакейнай дружыны мінскіх "зуброў" і галоўным трэнерам клуба Крэйгам Вудкрафтам.

"Паважаны Прэзідэнт, дзякуй вялікі ад усіх, хто тут знаходзіцца. Мы вельмі ўдзячныя за ўсё, што вы робіце для хакея", - сказаў галоўны трэнер.

"Калі б у Амерыцы і Канадзе столькі рабілі для хакея кіраўнікі, колькі ў нас, яны ў космасе былі б. А вы ўсё целяпаецеся там туды-сюды ў гэтым плэй-оф. Чакаем ад вас у наступным годзе сапраўднай гульні!" - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі