ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 27 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +28°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 мая 2022, 17:55

Дамоўленасці з Пуціным абмеркаваны на нарадзе ў Лукашэнкі

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 мая пасля ўдзелу ў праведзеным у рэжыме відэаканферэнцыі пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета правёў нараду па актуальных пытаннях з прадстаўнікамі ўрада і Адміністрацыі Прэзідэнта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адна з тэм нарады была прысвечана дамоўленасцям па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у пачатку тыдня. Гэта, у прыватнасці, работа над сумеснымі праектамі ў сферы імпартазамяшчэння, ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва. Уздымалася і пытанне будаўніцтва беларускага порта на расійскай Балтыцы.

Як паведамлялася БЕЛТА, лідары Беларусі і Расіі 23 мая ў Сочы правялі перагаворы. Яны падрабязна абмеркавалі ўвесь спектр тэм беларуска-расійскага супрацоўніцтва, ход выканання ўрадамі дзвюх краін раней дадзеных даручэнняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі