ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 4 снежня 2021
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 кастрычніка 2021, 12:31

Чаму заява Лукашэнкі аб уплыве кавіду на анкалогію выклікала такі рэзананс? Меркаванне Прэзідэнта

Фота з архіва
Фота з архіва

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў, дзе ў тым ліку абмяркоўваліся пытанні барацьбы з пандэміяй COVID-19, пракаменціраваў рэакцыю ў іншых краінах на яго нядаўнюю заяву аб уплыве кавіду на ход анкалагічных захворванняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яшчэ на нарадзе па эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне спецыялісты ад медыцыны звярнулі ўвагу на адзін незвычайны факт: COVID-19 "прыдушыў" грып, гэта значыць захворванняў на грып у краіне пакуль практычна не адзначаецца.

"Але што адбылося з анкалогіяй: ужо трэці год у нас пандэмія, два гады дакладна, - пайшоў рэзкі спад выпадкаў анкалагічных захворванняў і рэзкі спад смярцей ад анкалагічных захворванняў. Вучоныя гэта заўважылі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, медыкі спачатку лічылі, што людзі з анкалогіяй менш звяртаюцца па дапамогу з-за пачатку пандэміі каранавіруса. "Але калі другі год адбываецца гэта зніжэнне, вучоныя пачалі рабіць выснову, што кавід паўплываў і на ход анкалагічных захворванняў. І ў нашым анкацэнтры вучоныя гэта заўважылі і шэптам пачалі размаўляць", - растлумачыў Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы расказаў, што вырашыў падрабязней даведацца аб гэтай сітуацыі.

Урачы РНПЦ медыцынскай радыялогіі ў Бараўлянах пацвердзілі гэта меркаванне ў размове з Аляксандрам Лукашэнкам, калі той наведваў медустанову. "Гавару, лепш будзем лячыць кавід, чым анкалогію. Дай бог, каб гэта так было", - адзначыў ён.

Пасля чаго Прэзідэнт агучыў назіранне вучоных на сустрэчы з работнікамі Мінскай абласной клінічнай бальніцы. Яго заява выклікала вялікі рэзананс у грамадстве і сродках масавай інфармацыі.

"Божа мой, ад Беларусі да Амерыкі - хто толькі ногі не выцірае аб гэту заяву Прэзідэнта. Але я ж не гавару, што кавід лечыць анкалогію. Вось такія факты. І дай бог, каб гэта было, - так было сказана. І кожны чапляецца... Няхай там амерыканцы, еўрапейцы, але ў Расіі ну столькі разумных з'явілася: "Ах, Прэзідэнт не спецыяліст, ён гаворыць, што кавід лечыць анкалогію". Але я ж так не гавару, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Чапляюцца да ўсяго".

"Гэта сведчыць аб тым, што на любы чых рэагуюць вакол. Гэта значыць Беларусь "костка" ў горле. І ў гэтай сітуацыі нам трэба будзе не проста выжыць. Нам трэба злаўчыцца, выкруціцца, выстаяць і захаваць сваю дзяржаву", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі