Сцяг Пятніца, 21 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 мая 2024, 17:50

Беларусь разлічвае далучыцца да ШАС на ліпеньскім саміце ў Астане

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае далучыцца да Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва на ліпеньскім саміце ў Астане. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як расказаў Аляксандр Лукашэнка, у час перагавораў Уладзімір Пуцін падрабязна праінфармаваў аб выніках свайго візіту ў Кітай. Беларусь таксама нацэлена на развіццё ўсепагоднага і ўсебаковага партнёрства з Пекінам, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Беларуска-кітайскія адносіны год ад году таксама істотна прыбаўляюць. Разлічваем, што на ліпеньскім саміце ШАС у Астане далучымся да гэтай уплывовай міжнароднай арганізацыі", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі