Сцяг Нядзеля, 23 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 мая 2024, 14:53

Беларусь прапануе Азербайджану ствараць сумесныя фармвытворчасці

16 мая, Баку /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прапануе Азербайджану ствараць сумесныя фармацэўтычныя вытворчасці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца фармацэўтыкі, хоць заўтра мы гатовы пачынаць пастаўкі тых лякарстваў, якія вам патрэбны, і ствараць тут сумесныя вытворчасці па лякарствах і ветпрэпаратах, якія мы ўмеем вырабляць у Беларусі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта таксама вельмі вялікая праграма. І праграма, якая нікому ў Азербайджане не перашкаджае працаваць. Мы тут у супярэчнасці ні з кім не ўваходзім і канкурэнцыю нікому не складаем. Хоць канкурэнцыя павінна быць".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі