ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 30 сакавіка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 лютага 2020, 13:18

Беларусь гатова дапамагчы Расіі завяршыць будаўніцтва касмадрома "Усходні"

21 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь гатова дапамагчы Расіі завяршыць будаўніцтва касмадрома "Усходні". Гэту тэму кіраўнік беларускай дзяржавы абмяркоўваў у размове з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, аб чым расказаў сёння на сустрэчы з губернатарам Архангельскай вобласці Расійскай Федэрацыі Ігарам Арловым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я яму (Уладзіміру Пуціну. - Заўвага БЕЛТА) расказаў аб сустрэчы з Рагозіным і будаўніцтве касмадрома "Усходні". Гавару Прэзідэнту: гэта твая будоўля, кантралюеш пастаянна. Таму май на ўвазе, што наш міністр туды з Рагозіным (генеральны дырэктар дзяржкарпарацыі "Раскосмас". - Заўвага БЕЛТА) паляцелі або паляцяць. І "Усходні", вядома, трэба аператыўна дабудоўваць. І Дзмітрый Рагозін, знаходзячыся тут, вельмі мяне прасіў, каб мы дапамаглі спецыялістамі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што перавага Беларусі ў тым, што ў краіне не разбурылі створаныя з савецкіх часоў вялікія будаўнічыя кампаніі. "Не раздрабнілі на маленькія кампаніі, дзеля нейкай рыначнай канкурэнцыі. І гэта нас выратоўвае", - сказаў ён.

"Цяпер, калі мы дамовімся па "Усходнім", можам перакінуць туды 2-3 трэсты, якія могуць працаваць пад ключ - жыллё, прамысловыя аб'екты. Напэўна, трэба. Таму што Прэзідэнт сказаў, што вельмі трэба дапамагчы і аператыўна пабудаваць "Усходні". Кажа, там яшчэ і другая, трэцяя чэргі будуць", - расказаў беларускі лідар.

Касмадром "Усходні" - расійскі касмадром на Далёкім Усходзе ў Амурскай вобласці, паблізу горада Цыялкоўскага, за 45 км на поўнач ад горада Свабоднага і аднайменнага ваеннага касмадрома.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі