ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 17 мая 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 красавіка 2021, 12:06

Беларусь гатова аказаць садзейнічанне ў аднаўленні Сірыі - Лукашэнка

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Башара Асада і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём эвакуацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У Рэспубліцы Беларусь цвёрда перакананы, што братэрскі сірыйскі народ у хуткім часе справіцца з наступствамі знешняга ўмяшання і зможа зрабіць значны крок у справе аднаўлення і развіцця краіны", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў: "Мы гатовы падставіць плячо і аказаць неабходнае садзейнічанне ў гэтым працэсе".

Беларускі лідар пажадаў Башару Асаду добрага здароўя, здзяйснення ўсіх планаў, а дружалюбнаму народу Сірыі - міру і згоды.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі