ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 1 снежня 2022
Мінск Малавоблачна -8°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 кастрычніка 2022, 12:55

Барташ назначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі - інспектарам па Гомельскай вобласці

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка назначыў Сяргея Барташа памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектарам па Гомельскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Да гэтага часу Сяргей Барташ працаваў на пасадзе старшыні Бярозаўскага райвыканкама.

"Прапаноў, напэўна, было пяць-шэсць, але цябе выбралі на гэту пасаду як вопытнага чалавека, які ўсе гэтыя прыступкі прайшоў. Але самае галоўнае, твой вопыт павінен пасадзейнічаць руху Гомеля наперад. Там працуе былы міністр сельскай гаспадаркі. Яму патрэбна добрая падтрымка ў тваёй асобе ў якасці памочніка Прэзідэнта. І з кадрамі там няпроста, а ты інспектар - табе давядзецца кантраляваць падбор кадраў і потым навядзенне парадку, дысцыпліну", - абазначыў кола задач для новага памочніка Аляксандр Лукашэнка.

"Гэта цякучка, шалтай-балтай - хачу працую, хачу - не, заяву кінуў, пайшоў у камерцыйную структуру працаўладкаваўся - гэтаму трэба пакласці канец. Павінен быць жалезны парадак. Не прыгоннае права, але парадак павінен быць", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі