ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 верасня 2023
Мінск Ясна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 мая 2023, 16:29

Адпачынак для 225 дзяцей з Сірыі будзе арганізаваны ў беларускім "Зубраняці" ў тры змены

Фота з архіва
Фота з архіва

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня" будзе арганізаваны адпачынак для 225 дзяцей з Сірыі. Выдзяленне грашовых сродкаў на гэтыя мэты прадугледжана распараджэннем, якое падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Адпачынак будзе арганізаваны ў тры змены. У праграму знаходжання ўключаны санаторна-аздараўленчыя паслугі, медыцынскае абследаванне, экскурсіі, культурныя мерапрыемствы.

Запрашэнне сірыйскіх дзяцей у Беларусь арганізуецца ў якасці гуманітарнай акцыі штогод з 2017 года. Гэта садзейнічае далейшаму развіццю двухбаковага супрацоўніцтва краін у гуманітарна-адукацыйнай сферы, фарміраванню дружалюбных адносін паміж нашымі народамі, папулярызацыі гісторыі і культуры Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі