ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 5 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -9°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 лістапада 2022, 12:51

Зась бачыць магчымасць наладзіць поўнамаштабнае супрацоўніцтва ў тройцы АДКБ-СНД-ШАС

Станіслаў Зась. Фота з архіва
Станіслаў Зась. Фота з архіва

23 лістапада, Ерэван /Кар. БЕЛТА/. Генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась бачыць магчымасць наладзіць поўнамаштабнае супрацоўніцтва ў тройцы АДКБ - СНД - ШАС. Аб гэтым ён заявіў у сваім выступленні ў Ерэване на сумесным пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі дзяржаў - членаў АДКБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У мэтах кансалідацыі намаганняў па забеспячэнні міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі прадаўжаецца работа ў АДКБ па аб'яднанні патэнцыялаў міжнародных арганізацый, якія падзяляюць нашы мэты і прынцыпы. Надаём вялікае значэнне хутчэйшаму набыццю Садружнасцю Незалежных Дзяржаў статусу наглядальніка пры АДКБ. Сумяшчальнасць інтарэсаў АДКБ, СНД і ШАС, блізкасць іх падыходаў да многіх актуальных міжнародных праблем даюць магчымасць перайсці да наладжвання поўнамаштабнага трохбаковага супрацоўніцтва", - заявіў Станіслаў Зась.

Ён таксама адзначыў, што вялікая ўвага ўдзяляецца ўмацаванню ўзаемадзеяння з ААН. Прадаўжаецца паслядоўная работа па выбудоўванні калектыўнага міратворчага патэнцыялу АДКБ у аперацыі ААН па падтрыманні міру. "На гэтым этапе важна завяршыць ратыфікацыю пратакола аб унясенні змяненняў у пагадненне аб міратворчай дзейнасці АДКБ, што прадугледжвае ўвядзенне каардынуючай дзяржавы ў АДКБ, упаўнаважанай выступаць ад імя партнёраў у кантактах з сакратарыятам ААН па міратворчасці", - расказаў ён.

Яшчэ адзін напрамак сумеснай работы - удасканаленне механізмаў крызіснага рэагавання АДКБ. Першым практычным вопытам у гэтым плане стала правядзенне ў студзені 2022 года міратворчай аперацыі на тэрыторыі Казахстана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі