ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 19 жніўня 2022
Мінск Ясна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 мая 2022, 15:40

Зась: АДКБ вызначае для Захаду тую чырвоную рысу, якую пераходзіць нельга

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. АДКБ вызначае для Захаду тую чырвоную рысу, якую пераходзіць нельга. Аб гэтым заявіў генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Членства ў арганізацыі не з'яўляецца гарантыяй абароны ад эканамічнага націску, санкцый. Гэтак жа як і, дапусцім, некаторыя члены НАТА таксама з'яўляюцца аб'ектам санкцый з боку іншых краін Захаду. Але разам з тым, на мой погляд, АДКБ у гэтай сітуацыі вызначае тую чырвоную рысу, якую пераходзіць нельга. Вось у гэтым стрымальны фактар нашай арганізацыі", - сказаў Станіслаў Зась.

Генеральны сакратар падкрэсліў, што ёсць пэўныя рамкі ў гэтым процістаянні: інфармацыйным, палітычным, эканамічным, якія пераходзіць нельга. "Таму што ідзе размова ўжо аб ваенных пагрозах або, дапусцім, пагрозах існавання самой дзяржавы", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі