ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 5 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -9°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 жніўня 2022, 16:40

Выязное пасяджэнне Савета пастаянных прадстаўнікоў краін СНД пройдзе ў Віцебску 25 жніўня

Фота з архіва
Фота з архіва

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выязное пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах Садружнасці пройдзе 25 жніўня ў Віцебску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

На сустрэчы члены Савета пастаянных прадстаўнікоў абмяркуюць пяць пытанняў. Сярод іх - дзейнасць Міждзяржаўнага экалагічнага савета дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У задачы Міждзяржсавета ўваходзяць каардынацыя палітыкі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя на прасторы СНД, падрыхтоўка рэкамендацый па гарманізацыі нарматыўных прававых актаў у гэтай сферы, садзейнічанне распрацоўцы агульных метадычных падыходаў у галіне эканомікі прыродакарыстання і развіццю міждзяржаўнай сістэмы экалагічнага маніторынгу ў мэтах збору, ацэнкі, прагнозу і абмену экалагічнай інфармацыяй.

Савет таксама займаецца арганізацыяй распрацоўкі міждзяржаўных і рэгіянальных праграм і праектаў у галіне прыродакарыстання і экалагічнай бяспекі, агульных падыходаў па аднаўленні рэдкіх і існуючых пад пагрозай знікнення відаў жывёл і раслін, якія маюць агульныя для краін Садружнасці арэалы, метадаў прадухілення ўплыву генетычна змененых арганізмаў на кампаненты біялагічнай разнастайнасці. Ён ажыццяўляе ўзгодненую навукова-тэхнічную дзейнасць у галіне аховы навакольнага асяроддзя, арганізуе абмен вопытам работы і павышэнне кваліфікацыі профільных спецыялістаў, садзейнічае развіццю і ўдасканаленню сістэмы экалагічнай экспертызы, укараненню альтэрнатыўных крыніц энергіі.

Члены савета пастаянных прадстаўнікоў сфарміруюць праект парадку дня пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД, якое пройдзе 28 кастрычніка ў Нур-Султане, абмяркуюць ход рэалізацыі плана мерапрыемстваў па правядзенні ў Садружнасці ў 2022 годзе Года народнай творчасці і культурнай спадчыны. План складаецца з шасці раздзелаў і ўключае 89 мерапрыемстваў агульнагуманітарнай накіраванасці, па захаванні традыцый народнай творчасці, гісторыка-культурнай спадчыны, культурнай спадчыны ў галіне мастацтваў, літаратуры, а таксама ў галіне спорту і турызму. Сярод іх як традыцыйныя мерапрыемствы ў календары падзей на прасторы Садружнасці, так і новыя праекты.

Мерапрыемствы плана накіраваны на рэалізацыю адной з асноўных мэт развіцця СНД, прадугледжаных Канцэпцыяй далейшага развіцця Садружнасці Незалежных Дзяржаў, - стварэнне спрыяльных умоў для распаўсюджвання агульных гуманістычных каштоўнасцей народаў краін СНД, у тым ліку павагі да культуры, моў і традыцый іншых народаў.

Акрамя таго, падчас візіту ў Віцебскую вобласць пастаянныя паўнамоцныя прадстаўнікі і дэлегацыя Выканаўчага камітэта СНД правядуць шэраг сустрэч з кіраўніцтвам рэгіёна, наведаюць СТАА "Белвест", музей-сядзібу Рэпіна "Здраўнёва", ускладуць кветкі да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны на плошчы Перамогі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі