ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 3 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 чэрвеня 2022, 17:25

Вялічка: МЗС Беларусі падрыхтавала даклад аб найбольш рэзанансных выпадках парушэння правоў чалавека ў асобных краінах

Ірына Вялічка. Фота з архіва
Ірына Вялічка. Фота з архіва

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў Беларусі падрыхтавала даклад "Найбольш рэзанансныя выпадкі парушэння правоў чалавека ў асобных краінах свету-2022". Аб гэтым паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ірына Вялічка, выступаючы 22 чэрвеня на тэматычным мерапрыемстве па сучасных формах і праявах расізму, расавай дыскрымінацыі і звязанай з імі ксенафобіі ў Еўропе з фокусам на тэме віктымізацыі і гераізацыі памагатых нацыстаў. Мерапрыемства арганізавана сумесна Беларуссю і Расіяй на палях 50-й сесіі Савета ААН па правах чалавека ў анлайн-фармаце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У бягучым годзе МЗС Беларусі падрыхтавала чарговы даклад аб парушэннях правоў чалавека ў асобных краінах, у якім таксама закрануты выпадкі парушэння правоў чалавека па тэме дыскусіі сённяшняга мерапрыемства, - сказала яна. - У бліжэйшы час даклад будзе апублікаваны на сайце Міністэрства і распаўсюджаны сярод нацыянальнай і міжнароднай супольнасці".

Ірына Вялічка падкрэсліла, што даклад, як і папярэднія гады, не мае мэтай даць аналітычны зрэз бягучых працэсаў і не прэтэндуе на вычарпальную падачу маючых месца шматлікіх парушэнняў у названых у дакладзе краінах. Паводле яе слоў, дакумент падсвечвае найбольш рэзанансныя выпадкі парушэнняў правоў чалавека ў асобна ўзятых краінах, да якіх была прыцягнута асаблівая ўвага праваабаронцаў, СМІ і міжнародных арганізацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі