ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 3 кастрычніка 2022
Мінск +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 ліпеня 2022, 13:56

Вавілаў: цяжка пераацаніць ролю Кітая ў эканоміцы Беларусі ў бліжэйшай будучыні

Фота з архіва
Фота з архіва

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ролю Кітая ў эканоміцы Беларусі ў бліжэйшай будучыні цяжка будзе пераацаніць. Такім меркаваннем у рамках праекта "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА падзяліўся аўтар кнігі "Кітайская ўлада" кітаязнавец-публіцыст Мікалай Вавілаў.

Кітаязнавец адзначыў, што ў КНР ёсць стратэгічныя інтарэсы ў шэрагу краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў. "У Кітая шырокае кола інтарэсаў у еўрапейскай частцы Расіі і Казахстане. Але рынак Казахстана невялікі. Акрамя таго, ён завязаны на нафце і іншых прыродных рэсурсах. Можна ўспомніць сумесны з Грузіяй праект па стварэнні глыбакаводнага порта. Але амерыканцы гэтаму перашкодзілі, і Кітай сышоў з Грузіі. Тым не менш ён спрабуе пранізваць усе краіны СНД сваімі інфраструктурнымі праектамі", - сказаў Мікалай Вавілаў.

Паводле яго слоў, пасля прыходу Сі Цзіньпіна да ўлады гандлёва-эканамічныя адносіны з Расіяй атрымалі прыкметнае развіццё. "У 2010 годзе праз тэрыторыю Расіі праходзілі толькі дзесяць транзітных паяздоў з Кітая ў Еўропу. Цяпер іх колькасць павялічылася да 10 тыс. Але і гэта не вялікая колькасць: 10 тыс. паяздоў складаюць каля 2 працэнтаў ад усяго кітайскага трафіка. У гэтым напрамку нас чакае значна больш работы", - упэўнены Мікалай Вавілаў.

На думку кітаязнаўца, эканоміка Беларусі ў бліжэйшыя некалькі гадоў будзе ў значнай ступені арыентавана на Кітай. "У Беларусі гэта разумеюць і актыўна працуюць у гэтым напрамку. Асобныя беларускія буйныя прадпрыемствы завязаны на Кітаі. У цэлым, цяжка пераацаніць ролю Кітая ў эканоміцы Беларусі ў бліжэйшыя гады. Я лічу, яна будзе нават больш значнай, чым у расійскай эканоміцы", - рэзюмаваў Мікалай Вавілаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі