ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 16 жніўня 2022
Мінск +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 чэрвеня 2022, 09:26

Уцюпін: Беларусь і Казахстан ва ўмовах знешняга націску застаюцца стратэгічнымі партнёрамі

Скрыншот відэа "Беларусь 1"
Скрыншот відэа "Беларусь 1"

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Казахстан ва ўмовах знешняга націску застаюцца стратэгічнымі партнёрамі. Аб гэтым заявіў пасол Беларусі ў Казахстане Павел Уцюпін у інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне аб супрацоўніцтве ва ўмовах знешняга націску, Павел Уцюпін сказаў: "Беларусь і Казахстан былі, ёсць і застануцца стратэгічнымі партнёрамі. Аб гэтым сведчаць узровень узаемаадносін, які складваецца паміж кіраўнікамі нашых дзяржаў, кантакты на ўзроўні ўрада і ў бізнес-асяроддзі. Заключаныя кантракты на $20 млн (у час нядаўняга візіту беларускай дэлегацыі ў Казахстан. - Заўвага БЕЛТА), на мой погляд, пацвярджаюць, што мы стратэгічныя партнёры".

Акрамя таго, у Беларусі і Казахстана ёсць доўгатэрміновыя дамоўленасці. "Мы даволі шырока прадстаўлены ў Казахстане. Размова ідзе аб вядомых беларускіх брэндах - МТЗ, МАЗ, "Бабруйскаграмаш" і іншых. Мы не проста гандлюем, а развіваем вытворчую кааперацыю з нашымі казахскімі партнёрамі. Так, па выніках 2021 года ад 1,5 раза да 2,9 раза была павялічана вытворчасць трактароў у Казахстане - у нас тры вытворчыя пляцоўкі", - адзначыў пасол.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі