Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 лютага 2023, 11:44

Урад зацвердзіў пагадненне з Кубай аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў зацвердзіў міжурадавае пагадненне паміж Беларуссю і Кубай аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі, якое было падпісана 18 лістапада 2022 года ў Мінску. Гэта прадугледжана пастановай урада ад 8 лютага 2023 года нумар 112, якая афіцыйна была апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Міністэрству замежных спраў даручана накіраваць паведамленне аб выкананні Беларуссю ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу пагаднення.

Як паведамлялася, пагадненне было падпісана ў лістападзе мінулага года ў Мінску. Свае подпісы пад дакументам паставілі міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец і намеснік міністра вышэйшай адукацыі Кубы Мірыям Ісабель Альпізар Сантана.

Дакументам прадугледжаны сумесныя кансультацыі па пытаннях рэалізацыі палажэнняў пагаднення, інфармаванне адзін аднаго аб змяненнях у сістэмах адукацыі дзвюх дзяржаў, аб стварэнні новых устаноў адукацыі, а таксама абмен найменнямі і ўзорамі дакументаў аб адукацыі, выдадзеных на тэрыторыі абедзвюх краін, пералікамі акрэдытаваных устаноў адукацыі. Цяпер дзейнічае 10 прамых дагавораў паміж універсітэтамі дзвюх дзяржаў. Бакі ўпэўнены, што гэта добры фундамент для далейшага развіцця ўзаемаадносін і больш глыбокага ўзаемадзеяння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі