ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 7 красавіка 2020
Мінск Малавоблачна +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 лютага 2020, 09:04

У Сербіі вельмі цёпла ставяцца да Беларусі і яе жыхароў - Кавачавіч

Велька Кавачавіч
Велька Кавачавіч

14 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Сербіі вельмі цёпла ставяцца да Беларусі і яе жыхароў. Аб гэтым пасол Сербіі Велька Кавачавіч заявіў 13 лютага ў Доме дружбы на вечары, прысвечаным нацыянальнаму сербскаму святу - Дню дзяржаўнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасол працуе ў Мінску ўжо шэсць гадоў. Ён адзначыў, што і раней нямала ведаў пра Беларусь, але асабліва цёплыя пачуцці да яе адчуў у час сваёй дыпламатычнай дзейнасці тут.

"Сербія і Беларусь развіваюць узаемавыгадныя адносіны, пабудаваныя на аснове даверу, поўнай адкрытасці да супрацоўніцтва і глыбокай узаемнай павагі, - сказаў пасол. - Аснову гэтага даверу сваім сяброўствам заклалі лідары дзвюх дзяржаў. І чарговыя беларуска-сербскія перагаворы на вышэйшым узроўні ў Бялградзе ў снежні мінулага года пацвердзілі намер бакоў і далей развіваць плённыя кантакты па ўсіх напрамках".

Дыпламат выказаў удзячнасць беларускаму боку за падтрымку Сербіі на міжнароднай арэне. "Я ведаю, што беларусы з'яўляюцца сапраўднымі сябрамі сербаў, і мы вельмі цёпла ставімся да беларускага народа. Міжчалавечыя адносіны вельмі важны нараўне з міждзяржаўнымі", - сказаў ён.

У сваю чаргу намеснік начальніка ўпраўлення Еўропы беларускага знешнепалітычнага ведамства Алена Шпакава адзначыла, што Беларусь і Сербія вельмі блізкія перш за ўсё духоўна. "Паміж нашымі краінамі наладжаны вельмі добрыя кантакты, няма віз, ёсць прамыя авіязносіны. А самае галоўнае - сябруюць прэзідэнты, і гэта адлюстроўвае вялікі ўзаемны інтарэс да ўсебаковага ўзаемадзеяння. Наладжаны добрыя кантакты паміж міністэрствамі замежных спраў. Гандлёва-эканамічныя сувязі таксама інтэнсіўна развіваюцца. Беларускія аўтобусы ездзяць па вуліцах сербскай сталіцы, беларускія трактары працуюць у сельскай гаспадарцы Сербіі. З'яўляюцца ўсё новыя сферы ўзаемнага інтарэсу, гэта ў тым ліку новыя тэхналогіі", - прадоўжыла яна.

Вядучы вечара старшыня таварыства "Беларусь-Сербія" прафесар БДУ Іван Чарота падрабязна спыніўся на беларуска-сербскіх сувязях у культурнай і адукацыйнай сферах. На сустрэчы прагучалі вершы і песні на дзвюх мовах. У ліку гасцей былі і студэнты, якія вывучаюць сербскую мову.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі