
Антэ Ёзіч і Сяргей Алейнік. Фота МЗС Беларусі
4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік 3 кастрычніка сустрэўся з апостальскім нунцыем архібіскупам Антэ Ёзічам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У ходзе сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў гуманітарнай сферы. Акрамя таго, бакі абмяняліся меркаваннямі аб сітуацыі ў рэгіёне.-0-