ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 9 красавіка 2020
Мінск Малавоблачна +3°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 студзеня 2020, 09:30

Спецпрадстаўнік АБСЕ заклікае бакі канфлікту ў Данбасе ўзмацніць процімінную дзейнасць

Хайдзі Грау. Фота KEYSTONE/SALVATORE DI NOLFI
Хайдзі Грау. Фота KEYSTONE/SALVATORE DI NOLFI

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны Хайдзі Грау заклікаў бакі канфлікту ўзмацніць процімінную дзейнасць. Аб гэтым дыпламат заявіла, падводзячы вынікі пасяджэння ТКГ, якое прайшло 16 студзеня ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўнай прычынай гібелі сярод грамадзянскага насельніцтва застаюцца міны, канстатавала Хайдзі Грау. "У сувязі з гэтым заклікаю бакі ўзмацніць процімінную дзейнасць", - сказала яна.

У 2019 годзе колькасць грамадзянскіх ахвяр значна зменшылася і дасягнула самага нізкага ўзроўню з пачатку канфлікту. У студзені 2020 года ў параўнанні з канцом 2019-га прыкметна скарацілася колькасць парушэнняў рэжыму спынення агню. Асабліва важна адзначыць, што ў мінулым годзе не загінула ніводнае дзіця, падкрэсліла спецпрадстаўнік.

Хайдзі Грау дадала, што вітае праведзены ў канцы снежня абмен людзьмі, якія ўтрымліваліся. "Гэта стала вялікім прарывам і фактарам, які ўмацоўвае давер паміж бакамі", - адзначыла яна.

16 студзеня адбылося першае ў гэтым годзе пасяджэнне ТКГ і яе рабочых груп. "Наша работа была ў асноўным арыентавана на імплементацыю рашэнняў, замацаваных на "нармандскім саміце" ў Парыжы", - праінфармавала Хайдзі Грау.

Асноўнай тэмай дыскусіі рабочай групы па бяспецы было вызначэнне дадатковых участкаў развядзення сіл і сродкаў. Гуманітарная рабочая група падвяла вынікі абмену людзьмі, якія ўтрымліваліся. Ён адбыўся 29 снежня 2019 года. Эканамічная група абмеркавала пытанні водазабеспячэння праз лінію сутыкнення ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей.

Палітычная рабочая група займалася пытаннямі асаблівага статусу АРДВ і АРЛВ, імплементацыяй формулы Штайнмаера ва ўкраінскае заканадаўства.

Наступнае пасяджэнне ТКГ адбудзецца 29 студзеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі