Сцяг Субота, 2 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 студзеня 2023, 19:29

Шляхі пашырэння кантактаў дзелавых колаў Беларусі і Пакістана абмеркавалі ў Мінску

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік правёў сустрэчу з федэральным міністрам энергетыкі Пакістана Хурамам Дастгірам Ханам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Хурам Дастгір Хан узначальвае пакістанскую дэлегацыю, якая прыбыла ў Мінск для ўдзелу ў шостым пасяджэнні сумеснай беларуска-пакістанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

У час сустрэчы бакі абмеркавалі асноўныя вынікі пасяджэння сумеснай камісіі, магчымыя напрамкі для далейшага ўмацавання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з акцэнтам на развіццё гандлёвага, інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, пашырэння кантактаў дзелавых колаў дзвюх краін. Адбыўся таксама абмен думкамі па сітуацыі ў рэгіёне і свеце.

"Федэральны міністр энергетыкі Пакістана перадаў кіраўніку МЗС Беларусі пасланне прэм'ер-міністра Пакістана Шахбаза Шарыфа ў адрас кіраўніка беларускай дзяржавы", - праінфармавалі ў МЗС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі