ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 17 жніўня 2022
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 чэрвеня 2022, 15:47

Шэстакоў: Беларусь гатова да ўмацавання супрацоўніцтва з краінамі Лацінскай Амерыкі па ўсіх напрамках

Яўген Шэстакоў. Фота з архіва
Яўген Шэстакоў. Фота з архіва

28 чэрвеня, Масква /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова да ўмацавання супрацоўніцтва з краінамі Лацінскай Амерыкі па ўсіх напрамках. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў на Беларуска-лацінаамерыканскім форуме, які арганізаваны сёння ў Маскве на пляцоўцы Дзелавога і культурнага комплексу пасольства Беларусі ў Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь надае асаблівае значэнне развіццю плённага дыялогу з дзяржавамі Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна і гатова да ўмацавання супрацоўніцтва па ўсіх напрамках, - сказаў Яўген Шэстакоў. - Мы з вялікім інтарэсам сочым за развіццём сітуацыі ў Лацінаамерыканскім рэгіёне, за інтэграцыйнымі працэсамі, якія адбываюцца там, і бачым значны патэнцыял для ўмацавання адносін як у двухбаковым фармаце, так і рамках выбудоўвання цесных кантактаў паміж рэгіянальнымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі".

Намеснік кіраўніка МЗС канстатаваў, што Беларусь ужо мае станоўчы вопыт работы на лацінаамерыканскім рынку. "Гэта і ўдзел беларускіх кампаній у работах па геолага- і сейсмаразведцы, здабычы карысных выкапняў у Венесуэле і Эквадоры, будаўнічых праектах у Венесуэле, Эквадоры і Перу, пастаўках беларускай сельскагаспадарчай, аўтамабільнай і пасажырскай тэхнікі ў Венесуэлу, Кубу, Аргенціну, Калумбію, Нікарагуа і Балівію, экспарце кар'ернай тэхнікі ў Венесуэлу і Чылі", - пералічыў ён. Яўген Шэстакоў падкрэсліў, што большасць краін Лацінскай Амерыкі таксама знаёмы з Беларуссю як з пастаўшчыком угнаенняў, нафтапрадуктаў і прадукцыі металапракату.

Форум сабраў прадстаўнікоў пасольстваў краін Лацінскай Амерыкі ў Беларусі і Расіі. Гэта паслы, кіраўнікі дыпламатычных місій і іншыя дыпламаты з Аргенціны, Балівіі, Бразіліі, Венесуэлы, Гватэмалы, Гандураса, Дамініканы, Калумбіі, Коста-Рыкі, Кубы, Мексікі, Нікарагуа, Панамы, Парагвая, Перу, Уругвая, Чылі, Эквадора і Эль-Сальвадора.

На форуме дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры цэн Мікалай Барысевіч прэзентаваў гандлёва-эканамічныя магчымасці і комплексныя прапановы Беларусі для лацінаамерыканскіх партнёраў, а намеснік сташыні канцэрна "Белнафтахім" Уладзімір Сізоў - экспартны патэнцыял нафтахімічнай галіны Беларусі. Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічных сувязей Міністэрства прамысловасці Анатоль Грыневіч прадставіў інфармацыю аб беларускім прамысловым сектары. Прэзентацыю магчымасцей беларускай фармацэўтычнай галіны зрабіў начальнік упраўлення маркетынгавай стратэгіі, арганізацыі продажаў на ўнутраным рынку і экспарту кіруючай кампаніі холдынга "Белфармпрам" Кірыл Ермаловіч.

Арганізатарамі Беларускага лацінаамерыканскага форуму сталі Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн сумесна з МЗС Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі