Сцяг Субота, 18 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 красавіка 2024, 12:45

Сергяенка: Беларусь і ў далейшым будзе рабіць усё для забеспячэння бесперапынных кантактаў з Кітаем

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і ў далейшым будзе рабіць усё для забеспячэння бесперапыннасці палітычных кантактаў з Кітаем. Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка на сустрэчы з кітайскай дэлегацыяй на чале з намеснікам загадчыка Міжнароднага аддзела Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая Чэнь Чжоу ў рамках візіту дэлегацыі ЦК КПК у Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вітаю Вас і членаў дэлегацыі Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Ваш візіт - яркае пацвярджэнне паспяховага ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў Беларусі і Кітая", - сказаў Ігар Сергяенка.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў адзначыў, што паміж Беларуссю і Кітаем устаноўлена ўсепагоднае і ўсебаковае стратэгічнае партнёрства. "У яго аснове ўзаемная павага, палітычны давер, моцная дружба Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі і Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна, а таксама народаў дзвюх дзяржаў", - падкрэсліў ён.

Абапіраючыся на мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Адіміністрацыяй Прэзідэнта Беларусі і міжнародным аддзелам ЦК КПК і пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь і Усекітайскім сходам народных прадстаўнікоў Кітайскай Народнай Рэспублікі, захоўваецца пераемнасць узаемадзеяння Беларусі і Кітая, дадаў Ігар Сергяенка.

"Мы будзем і ў далейшым рабіць усё, каб забяспечыць бесперапыннасць нашых палітычных кантактаў. У мінулым годзе кіраўнікі парламентаў дамовіліся стварыць Камітэт высокага ўзроўню па супрацоўніцтве паміж заканадаўчымі органамі. Ужо ў бліжэйшы час мы сфарміруем беларускую частку Камітэта і пачнём актыўную работу па напаўненні парадку дня яго работы. Наша мэта, не падмяняючы дзейнасць Беларуска-Кітайскага Міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве, - аказаць максімальнае садзейнічанне рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых на вышэйшым узроўні", - канстатаваў старшыня Палаты прадстаўнікоў.-0-

Фота Віталя Піваварчыка
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі