ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 2 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -9°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 верасня 2022, 19:26

Сенатар: Беларусь разглядае Узбекістан як важнага партнёра ў Цэнтральнай Азіі

Фота з архіва
Фота з архіва

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў рамках 14-га саміту жанчын - спікераў парламентаў краін, якія ўваходзяць у Міжпарламенцкі саюз, у Ташкенце адбылася сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяны Рунец са старшынёй Сената Олій Мажліса Рэспублікі Узбекістан Танзілой Нарбаевай. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

У сустрэчы таксама ўдзельнічаў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Беларусі ва Узбекістане Леанід Марыніч. Абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і сацыяльнай сферы.

"Мы высока цэнім дружалюбныя і партнёрскія адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан. Беларусь разглядае Узбекістан як важнага партнёра ў Цэнтральнай Азіі. Міжпарламенцкія і міжурадавыя кантакты набылі сістэмны характар, умацоўваюцца гандлёва-эканамічныя сувязі. Тавараабарот з Узбекістанам за 2021 год склаў больш за $300 млн. За першае паўгоддзе 2022 года паказчык узаемнага гандлю вырас амаль на 40 працэнтаў да ўзроўню мінулага года і склаў больш за $190 млн. Патэнцыял для нарошчвання дынамікі ва ўзаемаадносінах вялікі. Асаблівую ўвагу мы ўдзяляем прамысловай кааперацыі, стварэнню сумесных вытворчасцей (МАЗ, МТЗ, "Белкамунмаш" - экалагічна чысты пасажырскі транспарт)", - адзначыла Таццяна Рунец.

У ходзе сустрэчы парламентарыі разгледзелі ўзаемадзеянне па пытаннях маладзёжнай палітыкі і жаночага парадку дня. Таццяна Рунец паведаміла аб зацікаўленасці ў супрацоўніцтве з Узбекістанам у мэтах пашырэння ўдзелу жанчын у лічбавай эканоміцы, карпаратыўнай дабрачыннасці, развіцці тэрыторый, міжнароднай кааперацыі, рэалізацыі праграм жаночага лідарства і эфектыўных сацыяльных ліфтаў для жанчын.

"Не магу не звярнуць увагу на неабходнасць развіцця супрацоўніцтва па лініі грамадскіх аб'яднанняў і рухаў - жаночых, маладзёжных. Хлопцы і дзяўчаты з Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе вельмі актыўныя - удзельнічаюць у палітычным жыцці нашай краіны, рэалізуюць цікавыя праекты, напрыклад, правялі рэспубліканскі конкурс "Каманда будучыні". Лічу, іх узаемадзеянне з прадстаўнікамі маладзёжных арганізацый Узбекістана садзейнічала б умацаванню партнёрскіх адносін па рэалізацыі сацыяльна-гуманітарных праектаў, - падкрэсліла сенатар. - Гаворачы аб жанчынах Беларусі і Узбекістана, падкрэслю, што яны ўносяць важкі ўклад у захаванне нацыянальных традыцый, умацаванне інстытута сям'і, развіццё жаночага прадпрымальніцтва, павышэнне ролі жанчын у працэсах кіравання дзяржавай. Упэўнена, што далейшае пашырэнне і інтэнсіфікацыя беларуска-ўзбекскага міжпарламенцкага дыялогу, традыцыйна заснаванага на прынцыпах узаемнай павагі і даверу, будуць садзейнічаць раскрыццю патэнцыялу ўсяго спектра ўзаемадзеяння, і мы зможам дастойна адказаць на глабальныя і лакальныя выклікі, якія ставіць перад жанчынамі сучасны турбулентны свет".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі