ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 28 студзеня 2023
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 снежня 2022, 13:50

Савіных: візіт старшыні Панафрыканскага парламента стане важным крокам да ўмацавання супрацоўніцтва

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Візіт старшыні Панафрыканскага парламента ў Беларусь стане важным крокам да ўмацавання супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў 7 снежня журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў мы разгледзелі пытанне аб запрашэнні старшыні Панафрыканскага парламента ў Беларусь. Гэта міжнародная арганізацыя аб'ядноўвае 55 афрыканскіх дзяржаў, з многімі з якіх ужо ўстаноўлены даволі плённыя і канструктыўныя адносіны. У нас у Нацыянальным сходзе дзейнічае больш за 15 груп дружбы па кантактах з парламентамі афрыканскіх дзяржаў. Мы бачым, што афрыканскі кантынент - рэгіён, які вельмі хутка расце як у эканамічным, так і ў сацыяльным плане. У нас добрыя перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння", - сказаў Андрэй Савіных.

"Лічым, афіцыйны візіт кіраўніка парламента стане яшчэ адным важным крокам на шляху ўмацавання нашага ўзаемадзеяння", - падкрэсліў дэпутат.

Панафрыканскі парламент (ПАП) з'яўляецца органам Афрыканскага саюза. Першая сесія адбылася ў сакавіку 2004 года ў Эфіопіі. Цяпер у ПАП уваходзяць 275 парламентарыяў, якія прадстаўляюць 55 дзяржаў - членаў Афрыканскага саюза. Кіруе ПАП старшыня, які мае чатырох намеснікаў. Разам яны прадстаўляюць пяць рэгіёнаў Афрыкі (Паўночную, Цэнтральную, Заходнюю, Усходнюю і Паўднёвую) і ўтвараюць Бюро парламента. У чэрвені 2022 года старшынёй быў выбраны сенатар парламента Зімбабвэ Форчун Чарумбіра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі