ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 4 кастрычніка 2022
Мінск +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 ліпеня 2022, 11:58

Савіных: ПА АБСЕ перастала быць пляцоўкай для адкрытага, раўнапраўнага, інклюзіўнага дыялогу

Андрэй Савіных. Фота з архіва
Андрэй Савіных. Фота з архіва

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ПА АБСЕ перастала быць пляцоўкай для адкрытага, раўнапраўнага, інклюзіўнага дыялогу, заявіў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў, кіраўнік дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у ПА АБСЕ Андрэй Савіных па выніках 29-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ ў Бірмінгеме (Вялікабрытанія), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як паведамлялася, беларускай дэлегацыі было адмоўлена ў візе для ўдзелу ў летняй сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

"Парламенцкая асамблея АБСЕ перастала быць пляцоўкай для адкрытага, раўнапраўнага і інклюзіўнага дыялогу, - сказаў Андрэй Савіных. - Гэта таксама пацвярджае, што краіны калектыўнага Захаду адназначна робяць выбар на карысць інструментаў аднабаковых прымусовых мер, санкцый, націску і абапіраюцца выключна на свае блокавыя інтарэсы".

Паводле яго слоў, поўнасцю ігнаруецца абвешчаны АБСЕ прынцып непадзельнасці бяспекі, які прадугледжвае, што бяспеку адных краін нельга забяспечваць ва ўрон інтарэсам іншых. "Заклікі да кансалідацыі намаганняў і павышэння эфектыўнасці АБСЕ ў гэтым кантэксце ўжо даўно ператварыліся ў дэкларацыі з выпусташаным зместам. Гэта вельмі небяспечная тэндэнцыя, якая, па стунасці, можа прывесці да паралічу галоўнай арганізацыі, якая адказвае за бяспеку ў Еўропе. І я гавару гэтыя словы з вялікім шкадаваннем і вельмі вялікай трывогай", - дадаў дэпутат.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі