ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 6 ліпеня 2022
Мінск Малавоблачна +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 мая 2022, 09:20

Савет камандуючых пагранвойскамі падпісаў 11 рашэнняў па выніках пасяджэння ў Казахстане

Фота ДПК
Фота ДПК

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет камандуючых пагранічнымі войскамі 18 мая падпісаў 11 рашэнняў па выніках 84-га пасяджэння СКПВ у Туркестане (Рэспубліка Казахстан). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэлегацыі 9 пагранічных ведамстваў дзяржаў - удзельніц СНД. На рабочай сустрэчы таксама прысутнічалі прадстаўнікі ўзаемадзейных органаў СНД - Выканаўчага камітэта, Антытэрарыстычнага цэнтра, Бюро па каардынацыі барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і іншымі небяспечнымі відамі злачынстваў на тэрыторыі дзяржаў - удзельніц СНД, а таксама супрацоўнікамі Сакратарыята АДКБ, Выканаўчага камітэта Рэгіянальнай антытэрарыстычнай структуры ШАС, Каардынацыйнага савета Міжнароднага саюза грамадскіх аб'яднанняў ветэранаў (пенсіянераў) пагранслужбы. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта генерал-лейтэнант Анатоль Лапо.

У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў пасяджэння была абстаноўка на знешніх граніцах дзяржаў СНД і тэндэнцыі яе развіцця. Кіраўнікі ў цэлым прааналізавалі вынікі дзейнасці па фарміраванні сістэмы забеспячэння пагранічнай бяспекі на знешніх рубяжах за ўвесь 30-гадовы перыяд існавання СКПВ. Старшыня Каардынацыйнай службы Савета камандуючых пагранвойскамі генерал-палкоўнік Аляксандр Манілаў падкрэсліў, што рашэнні, прынятыя кіраўнікамі дзяржаў Садружнасці на першапачатковым этапе фарміравання нацыянальных пагранічных ведамстваў, былі правільнымі і, галоўнае, своечасовымі. "Стварэнне СКПВ дало магчымасць нам на працягу 30 гадоў на парытэтнай аснове і ў атмасферы поўнага даверу вырашаць пытанні, звязаныя з пабудовай і ўдасканаленнем сістэмы забеспячэння пагранічнай бяспекі на знешніх граніцах дзяржаў - удзельніц СНД", - заявіў Аляксандр Манілаў.

Анатоль Лапо адзначыў, што, зыходзячы з абстаноўкі ў пагранічнай прасторы на пачатак 2022 года, асноўныя фактары, якія фарміруюць пагранічныя пагрозы на беларускім участку знешняй граніцы СНД, у бліжэйшай перспектыве захоўваюцца. Рэспубліка Беларусь прадоўжыць выконваць узятыя на сябе абавязацельствы па забеспячэнні пагранічнай бяспекі на названым участку.

Асобна ўдзельнікі пасяджэння абмеркавалі ўдасканаленне механізма абмену інфармацыяй аб абстаноўцы, якая складваецца на граніцах, пытанні развіцця супрацоўніцтва ў навукова-даследчай і адукацыйнай сферах дзейнасці, а таксама падрыхтоўцы кадраў.

Падведзены вынікі міжнароднага конкурсу фатаграфій "Пагранічнай садружнасці - 30 гадоў". У ліку адзначаных лаўрэатаў - афіцэры пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, якія занялі другія месцы ў дзвюх намінацыях. Пераможцамі фотаконкурсу па рашэнні міжнароднага журы сталі пагранічнікі з Расіі, Узбекістана і Казахстана. Таксама вызначаны лепшыя арганізацыі ветэранаў пагранічнай службы дзяржаў - удзельніц СНД. У іх ліку і грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы" пад кіраўніцтвам палкоўніка ў адстаўцы Ігара Рэута. На пасяджэнні была адзначана работа аб'яднання па захаванні памяці і гістарычнай праўды аб Вялікай Айчыннай вайне, недапушчэнні фальсіфікацыі гістарычных фактаў, звязаных з гераізмам пагранічнікаў у гады вайны, а таксама дзейнасць па патрыятычным і інтэрнацыянальным выхаванні моладзі, абароне сацыяльных правоў і інтарэсаў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі