ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 30 верасня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 ліпеня 2022, 14:01

Санцьяга Перэс Бенітэс: Беларусь і Куба аб'яднаны традыцыйнай дружбай, мы паважаем і любім адзін аднаго

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Куба аб'яднаны традыцыйнай дружбай, мы паважаем і любім адзін аднаго. Аб гэтым заявіў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Санцьяга Перэс Бенітэс, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь і Куба аб'яднаны традыцыйнай дружбай паміж нашымі народамі. Мы паважаем і любім адзін аднаго. У нас вельмі даўнія сувязі. У нас вельмі добрыя эканамічныя і палітычныя адносіны", - сказаў Санцьяга Перэс Бенітэс.

Пасол нагадаў: Куба больш за 60 гадоў жыве пад вельмі жорсткімі санкцыямі ЗША. "Мы поўныя рашучасці процістаяць гэтым санкцыям. Мы ўпэўнены, што Беларусь іх пераадолее. Вынікі, якія паказала Беларусь, павінны быць улічаны сусветнай супольнасцю - тое, што вы зрабілі ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, сацыяльным забеспячэнні", - адзначыў ён.

Новы пасол Кубы прыбыў у Беларусь у маі. "Мне ў Беларусі вельмі камфортна. Мяне тут усе чуюць. Кубу ўсе любяць. Беларусы вельмі дружалюбна ставяцца да кубінцаў, а кубінцы - да беларусаў", - дапоўніў Санцьяга Перэс Бенітэс.

Сёння праходзіць сустрэча дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў - членаў рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Куба з паслом Кубы ў Рэспубліцы Беларусь Санцьяга Перэсам Бенітэсам. У ходзе сустрэчы плануецца прыняць зварот у падтрымку кубінскага народа і ўрада, а таксама абмеркаваць чарговую спробу дэстабілізаваць Востраў свабоды, якую зрабілі ЗША. Акрамя таго, плануецца абмеркаваць самы шырокі спектр пытанняў супрацоўніцтва як у палітычнай сферы, так і ў гандлёва-эканамічнай плоскасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі