ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Ясна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 чэрвеня 2022, 14:06

Сакратары саветаў бяспекі краін АДКБ абмяркуюць меры па нейтралізацыі пагроз членам арганізацыі

Фота з архіва
Фота з архіва

15 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасяджэнне Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ пройдзе 17 чэрвеня, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.

"Мерапрыемства пройдзе ў вузкім складзе і фармаце пленарнага пасяджэння. Плануецца абмеркаваць меры па нейтралізацыі выклікаў і пагроз бяспецы дзяржаў - членаў АДКБ", - адзначыў прэс-сакратар.

На зацвярджэнне Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ будзе вынесены план сумеснай падрыхтоўкі органаў кіравання і фарміраванняў сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ на 2023 год і шэраг іншых дакументаў.

Мерапрыемства пройдзе пад старшынствам сакратара Савета бяспекі Армена Грыгарана. У ім прыме ўдзел генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі