ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 28 студзеня 2023
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 лістапада 2022, 09:00

Саюзныя парламентарыі абмеркавалі падрыхтоўку мадэльных заканадаўчых актаў

Фота з архіва
Фота з архіва

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску 28 лістапада прайшло пасяджэнне Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па заканадаўстве і рэгламенце, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У пасяджэнні прынялі удзел саюзныя парламентарыі, прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, міністэрстваў юстыцыі і замежных спраў Беларусі і Расіі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Расійскага саюза аўтастрахоўшчыкаў. Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі пытанне аб парадку падрыхтоўкі, разгляду і прыняцця мадэльных заканадаўчых актаў Парламенцкім сходам Саюза Беларусі і Расіі. Дэпутатам быў прадстаўлены праект мадэльнага заканадаўчага акта "Аб сістэме абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў Саюзнай дзяржавы". Раней дэпутаты - члены Камісіі Парламенцкага сходу па заканадаўстве і рэгламенце прынялі рашэнне падрыхтаваць і ўнесці на разгляд Парламенцкага сходу праект мадэльнага заканадаўчага акта да канца 2022 года.

Акрамя таго, парламентарыі абмеркавалі ход работы па ўніфікацыі норм грамадзянскага заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, якія рэгулююць гаспадарчую дзейнасць у Саюзнай дзяржаве, і ход распрацоўкі праекта "Асноўных напрамкаў рэалізацыі Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады".

"Сённяшні парадак дня быў больш шырокі і якраз уключаў у сябе пытанні, звязаныя з кантролем за рэалізацыяй 28 саюзных праграм зоны адказнасці нашай камісіі. Хацеў бы канстатаваць, што дастаткова паспяхова вырашаюцца пытанні, звязаныя са збліжэннем заканадаўства Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь па такіх ключавых аспектах, як грамадзянска-прававыя адносіны, дагавор падраду. Рэспубліканскія органы дзяржкіравання - міністэрствы юстыцыі Беларусі і Расіі - запэўнілі, што гэта работа ўжо на фінішнай прамой. Да канца года асноўныя напрамкі і высновы, звязаныя з такімі рэпернымі кропкамі, што нам неабходна ўніфікаваць, каб выйсці на ўніверсальныя падыходы да грамадзянска-прававых адносін на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, гэтыя рэкамендацыі будуць падрыхтаваны. Яны для нас стануць зыходным пунктам для далейшай уніфікацыі заканадаўства, - расказаў намеснік старшыні Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па заканадаўстве і рэгламенце Сяргей Сівец. - Акрамя таго, работа камісіі на сённяшні дзень звязана з аналізам палажэнняў міжнароднага дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы з пункту гледжання аналізу ўсёй лінейкі магчымасцей, прававых рэгулятараў, звязаных з фармалізацыяй той работы, якая вядзецца ў рамках саюзных праграм".

Паводле слоў парламентарыя, быў праведзены даволі глыбокі аўдыт. "У тым ліку з прыцягненнем найбольш аўтарытэтных вучоных дзвюх краін. Таму лічу, што сёння вельмі вынікова мы папрацавалі", - адзначыў ён.

"Стаіць задача сфарміраваць адзіную прававую прастору, у першую чаргу накіраваную на забеспячэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця Саюзнай дзяржавы. Таму ўсе сферы, якія так ці інакш замыкаюцца на нашых узаемаадносінах у эканамічным плане, гуманітарным складніку, сацыяльнай сферы, знаходзяцца ў фокусе ўвагі парламентарыяў дзвюх дзяржаў, - дадаў Сяргей Сівец. - Цяпер яшчэ вядзецца падрыхтоўка новага пакета саюзных праграм, якія ўжо будуць на бліжэйшыя два гады разлічаны. Цяпер гэта работа таксама вельмі інтэнсіўна вядзецца на ўзроўні адказных міністэрстваў і ведамстваў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі