ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 2 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -8°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 верасня 2022, 09:31

СААЗ высока ацэньвае партнёрства з Беларуссю

Фота з архіва
Фота з архіва

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч прыняў копіі даверчых грамат прадстаўніка Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі Сяргея Дыярдзіцы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя.

"Юрый Амбразевіч падкрэсліў асаблівую ўвагу ўрада Беларусі да супрацоўніцтва з СААЗ для выкарыстання патэнцыялу арганізацыі ў далейшым удасканаленні беларускай мадэлі грамадскай аховы здарояў з прыцягненнем найлепшых міжнародных практык", - расказалі ў знешнепалітычным ведамстве.

Намеснік міністра таксама звярнуў увагу субяседніка на станоўчы вопыт узаемадзеяння Беларусі з СААЗ па распаўсюджванні сярод замежных краін-партнёраў перадавых беларускіх практык у асобных галінах медыцыны, у прыватнасці па дыягностыцы і лячэнні туберкулёзу, процідзеянні ВІЧ/СНІД, скарачэнні дзіцячай смяротнасці і паляпшэнні аховы мацярынства. Было падкрэслена, што гэты напрамак супрацоўніцтва ўносіць уклад у пашырэнне як аб'ёмаў, так і геаграфіі экспарту беларускіх медыцынскіх паслуг.

Прадстаўнік СААЗ высока ацаніў актыўнае і змястоўнае партнёрства паміж урадам і арганізацыяй, падкрэсліўшы глабальны давер, аказаны краіне на міжнароднай арэне, у выглядзе выбрання Беларусі ў склад Выканаўчага камітэта Сусветнай арганізацыі аховы здароўя на 2021-2024 гады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі