ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 9 жніўня 2022
Мінск Малавоблачна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 мая 2022, 13:37

"Расстаўлены ўсе акцэнты". Пасол Расіі назваў моцным выступленне Лукашэнкі 9 Мая

Аляксандр Лукашэнка ў час выступлення на мерапрыемстве ў Дзень Перамогі
Аляксандр Лукашэнка ў час выступлення на мерапрыемстве ў Дзень Перамогі

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў назваў моцным выступленне Прэзідэнта Беларусі на мерапрыемстве ў Дзень Перамогі. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з кіраўніком дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Толькі скончыліся ўрачыстыя мерапрыемствы, звязаныя з Днём Перамогі. Дзень Перамогі для нас - гэта свята, якое мае каласальнае, у тым ліку гістарычнае значэнне. І для лёсаў усяго свету. У вас было вельмі моцнае выступленне 9 Мая. Мы ўсе яго чулі. Расстаўлены акцэнты і ў адносінах да так званага калектыўнага Захаду. Безумоўна, у нас агульная пазіцыя адносна ўсіх гэтых пытанняў", - падкрэсліў пасол.

Гаворачы пра беларуска-расійскае супрацоўніцтва, у тым ліку абазначаную Прэзідэнтам неабходнасць развіцця кааперацыі і сумеснай работы па імпартазамяшчэнні, Барыс Грызлоў адзначыў: толькі за некалькі месяцаў яго работы на дыпламатычнай пасадзе Беларусь наведалі шэсць дэлегацый з рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі. "Абмяркоўваюцца менавіта пытанні імпартазамяшчэння, павелічэння тавараабароту. Напярэдадні значнага мерапрыемства - Форуму рэгіёнаў, які будзе ў Гродне 23-24 чэрвеня, думаю, што мы зможам насыціць парадак дня гэтага форуму, у тым ліку падпісанымі кантрактамі. І аб'ём гэтых кантрактаў, безумоўна, будзе вельмі вялікі. Нашы рэгіёны да гэтага гатовы, яны гатовы паглядзець усю гэту прадукцыю і яе набываць. У тым ліку ў іх ёсць прапановы для беларускіх прадпрыемстваў па кааперацыі. Таму будзем грунтоўна займацца гэтым пытаннем", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі