ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 27 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +28°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 мая 2022, 19:59

Рачкоў: МПА СНД трэба аб'яднаць намаганні ў процідзеянні неправамерным крокам Захаду

Сяргей Рачкоў. Фота з архіва
Сяргей Рачкоў. Фота з архіва

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, член Пастаяннай камісіі МПА СНД па палітычных пытаннях і міжнародным супрацоўніцтве Сяргей Рачкоў прыняў удзел у пасяджэнні Пастаяннай камісіі ў Санкт-Пецярбургу. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

На парадку дня - 13 пытанняў. Асаблівая ўвага ўдзелена супрацоўніцтву асамблеі з міжнароднымі партнёрскімі арганізацыямі.

Сумесна з членамі Пастаяннай камісіі МПА СНД па сацыяльнай палітыцы і правах чалавека парламентарыі разгледзелі пытанні ўзаемадзеяння асамблеі з прадстаўніцтвам Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у Расійскай Федэрацыі і рэгіянальным прадстаўніцтвам Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца ў Расіі і Беларусі. Члены пастаянных камісій падтрымалі ініцыятыву аб распрацоўцы праекта Глабальнага дагавора аб пандэміях.

Разгледжаны пытанні рэалізацыі Рэкамендацый МПА СНД ад 28 лістапада 2014 года па імплементацыі Канвенцыі 1972 года аб забароне распрацоўкі, вытворчасці і збірання запасаў бактэрыялагічнай (біялагічнай) і таксіннай зброі і аб іх знішчэнні і Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Контртэрарыстычным упраўленнем ААН. Казахстанскім бокам у ходзе пасяджэння прадстаўлена Канцэпцыя старшынства Рэспублікі Казахстан у СНД у 2022 годзе.

Сяргей Рачкоў праінфармаваў членаў камісіі аб прынятых Саветам Рэспублікі дакументах па актуальнай знешнепалітычнай тэматыцы. У прыватнасці, сенатар адзначыў, што Савет Рэспублікі ініцыятыўна рэагуе на інфармацыйную вайну, развязаную ЕС і ЗША ў адносінах да Беларусі, тактыку ізаляцыі краіны і ўзмацненне санкцыйнага націску. У 2021 годзе прынята 7 дакументаў, 3 з якіх атрымалі статус афіцыйных дакументаў ААН. Прынятыя ў 2022 годзе 4 дакументы накіраваны ў парламенты замежных краін і міжнародныя арганізацыі.

Сенатар звярнуўся да членаў Пастаяннай камісіі МПА СНД з заклікам аб'яднаць намаганні ў процідзеянні неправамерным дзеянням Захаду па ўмяшанні ва ўнутраныя справы і адстойванні палажэнняў Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Парламентарыямі падведзены вынікі сесій міжнародных парламенцкіх арганізацый (ПАСЕ, МПС, ПА АБСЕ, ПА Міжземнамор'я) і прааналізаваны пытанні каардынацыі дзеянняў парламенцкіх дэлегацый дзяржаў - удзельніц СНД у рабоце гэтых арганізацый.

Сяргей Рачкоў выступіў судакладчыкам па пытанні аб праведзенай 20-24 сакавіка ў Нуса-Дуа (Рэспубліка Інданезія) 144-й Асамблеі МПС з акцэнтам на ўнясенні ў яе парадак дня надзвычайнага пункта і яго разглядзе. Сенатар адзначыў, што дэлегацыі дзяржаў СНД не ў поўнай меры выкарыстоўваюць механізм каардынацыі дзеянняў для рэагавання на недружалюбныя выпады і ініцыятывы, пашырэння канструктыўных прапаноў на пляцоўках міжпарламенцкіх арганізацый. У сувязі з гэтым неабходна дакладна наладзіць механізм каардынацыі работы дэлегацый СНД, падтрымліваць рабочыя кантакты іх кіраўнікоў, сістэматычна праводзіць рабочыя сустрэчы, больш актыўна задзейнічаць рэсурс геапалітычнай групы "Еўразія" ў МПС.

Сярод арганізацыйных пытанняў парадку дня - вынікі работы Пастаяннай камісіі МПА СНД па палітычных пытаннях і міжнародным супрацоўніцтве ў 2021 годзе, выбары старшыні і намеснікаў старшыні, папярэдні парадак дня і тэрміны чарговага пасяджэння.

У рамках мерапрыемства ў Санкт-Пецярбургу прайшла сустрэча Сяргея Рачкова з намеснікам старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Канстанцінам Касачовым. Абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку міжпарламенцкага, пытанні каардынацыі пазіцый на міжнародных парламенцкіх пляцоўках.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі