ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 5 красавіка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 лютага 2020, 14:47

Рабочыя групы ТКГ па сітуацыі на ўсходзе Украіны пачалі сустрэчу ў Мінску

Фота з архіва
Фота з архіва

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску праходзіць сустрэча рабочых падгруп Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны, паведамілі БЕЛТА ў МЗС Беларусі.

Папярэдняе пасяджэнне ТКГ прайшло 12 лютага. Рабочая група па бяспецы разглядала прапановы бакоў па вызначэнні дадатковых участкаў развядзення сіл і сродкаў. Гуманітарная разам з тэмай абмену людзьмі, якія ўтрымліваюцца, абмеркавала пытанні забеспячэння эфектыўнага пошуку прапаўшых без вестак. Удзельнікі таксама разгледзелі магчымасці адкрыцця новых пунктаў пропуску праз лінію сутыкнення.

У цэнтры ўвагі эканамічнай рабочай групы былі тэмы выплаты пенсій і водазабеспячэння ў АРДВ і АРЛВ (асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей). Палітычная рабочая група абмяркоўвала пытанні, звязаныя з асаблівым статусам АРДВ і АРЛВ, а таксама з імплементацыяй формулы Штайнмаера ва ўкраінскае заканадаўства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі