ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 2 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -8°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 верасня 2022, 15:23

Пуцін: у Беларусі і Расіі шматпрофільнае ўзаемадзеянне, яны сумесна процістаяць выклікам і пагрозам

Уладзімір Пуцін. Фота прэс-службы прэзідэнта РФ
Уладзімір Пуцін. Фота прэс-службы прэзідэнта РФ

20 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. У Беларусі і Расіі шматпрофільнае ўзаемадзеянне, яны сумесна процістаяць выклікам і пагрозам. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, прымаючы сёння ў Крамлі даверчыя граматы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Дзмітрыя Крутога, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Брацкая Беларусь - наш бліжэйшы саюзнік і стратэгічны партнёр", - заявіў Уладзімір Пуцін. Ён нагадаў, што ў гэтым годзе дзяржавы адзначылі 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін.

"Развіваецца шматпрофільнае інтэграцыйнае ўзаемадзеянне дзвюх краін, паслядоўна рэалізуецца асноватворны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, а таксама дадаткова ўзгодненыя для развіцця гэтага дагавора 28 канкрэтных праграм, - канстатаваў Прэзідэнт Расіі. - У рабоце - маштабныя гандлёвыя і інвестыцыйныя праекты, нацэленыя на далейшы рост дабрабыту расійскіх і беларускіх грамадзян. Сумесна процістаім выклікам і пагрозам бяспецы нашых дзяржаў, актыўна супрацоўнічаем у рамках АДКБ, ЕАЭС і СНД".

Уладзімір Пуцін таксама адзначыў, што на нядаўнім саміце ў Самаркандзе прынята рашэнне аб пачатку прыёму Рэспублікі Беларусь у якасці паўнапраўнага члена Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. "Будзем садзейнічаць паўнацэннаму ўбудаванню Беларусі ў гэту аўтарытэтную рэгіянальную арганізацыю", - запэўніў прэзідэнт Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі