ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 29 лістапада 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 верасня 2022, 10:07

Прэзідэнт Узбекістана: ёсць усе перадумовы, каб ператварыць ШАС у найбольш эфектыўную рэгіянальную структуру

Фота з архіва
Фота з архіва

16 верасня, Самарканд /Кар. БЕЛТА/. Ёсць усе перадумовы, каб ператварыць ШАС у найбольш эфектыўную рэгіянальную структуру. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў на адкрыцці пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў ШАС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы павінны мацней з'яднацца і праяўляць рашучасць у сумесных намаганнях па забеспячэнні бяспекі, устойлівага развіцця і працвітання ў нашым вялікім рэгіёне. Сёння ёсць усе перадумовы для таго, каб ператварыць ШАС у найбольш эфектыўную рэгіянальную структуру, якая аказвае сур'ёзны ўплыў на глабальныя працэсы. Мы разам можам прадэманстраваць усяму свету, як можна вырашаць вельмі складаныя задачы, абапіраючыся на ўзаемную павагу, узаемавыгаднае супрацоўніцтва і магчымасці партнёраў. Калі мы імкнёмся да міру і працвітання, неабходна рабіць усё, каб разумець і паважаць адзін аднаго, супрацоўнічаць і развівацца разам", - заявіў Прэзідэнт Узбекістана.

Ён падкрэсліў, што за гістарычна кароткі перыяд ШАС стала ўплывовым удзельнікам рэгіянальных і глабальных працэсаў. "Па сутнасці, ШАС апярэдзіла час. Усе гэтыя гады мы ўмацоўвалі рэгіянальнае супрацоўніцтва, якое цяпер становіцца вызначальнай тэндэнцыяй па ўсім свеце. Узмацняецца стабілізуючая роля арганізацыі як важнага фактара бяспекі і эканамічнага росту. Сукупны аб'ём эканомік дзяржаў - членаў ШАС з моманту яе заснавання павялічыўся ў дзясяткі разоў і прадаўжае ўстойліва расці. Гэты працэс таксама паскараецца за кошт зрушэння цэнтраў глабальнага развіцця", - канстатаваў Шаўкат Мірзіёеў.

У той жа час ён заявіў аб тым, што выклікі і пагрозы для краін набываюць усё больш востры і цяжка прадказальны характар. Назіраюцца кардынальныя змяненні на глабальным узроўні, адчуваецца сур'ёзны дэфіцыт узаемнага даверу. Узрастаюць традыцыйныя і з'яўляюцца новыя рызыкі бяспецы. Так, сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі часта выкарыстоўваюцца як інструмент для распаўсюджвання тэрарызму, экстрэмізму і сепаратызму. Ва ўмовах нестабільнасці на сусветных рынках і разрыву глабальных ланцужкоў паставак беспрэцэдэнтныя маштабы атрымалі праблемы харчовай і энергетычнай бяспекі. Паглыбляецца глабальная няроўнасць. Асабліва гэта адчуваецца ў эканамічным і тэхнічным развіцці. Усё мацней адчуваюцца наступствы змянення клімату, дэфіцыт прыродных і водных рэсурсаў.

"Усё гэта ўскладняе аднаўленне сусветнай эканомікі пасля пандэмічнага шоку. Відавочна, што толькі разам можна пераадолець гэтыя выклікі сучаснасці", - упэўнены лідар Узбекістана.

Беларусь у ШАС мае статус наглядальніка. Кіраўнік Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў ШАС у пашыраным складзе. Ён агучыць прыярытэты ўзаемадзеяння Беларусі ў фармаце ШАС, з улікам пададзенай раней заяўкі на далучэнне краіны да гэтай арганізацыі ў якасці паўнапраўнага члена (цяпер Беларусь мае статус наглядальніка). Размова таксама пойдзе аб актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі