
28 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета пройдзе 31 студзеня ў Алматы (Казахстан), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада Расіі.
"У парадку дня сустрэчы - актуальныя пытанні функцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза, далейшага ўдасканалення яго нарматыўна-прававой базы, - адзначылі ў прэс-службе. - Прыярытэтная ўвага будзе ўдзелена ўстараненню перашкод на ўнутраным рынку ЕАЭС, інтэграцыі нацыянальных інфармацыйных сістэм, узаемадзеянню ў галінах мытнага рэгулявання і фарміраванню агульных рынкаў саюза".
Плануецца абмеркаваць таксама ініцыятывы па пашырэнні выкарыстання нацыянальных валют на еўразійскай прасторы і ўдасканаленні прымянення ахоўных мер з улікам міжнародных практык і вопыту шматбаковых інтэграцыйных аб'яднанняў.
У час правядзення пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета ў Алматы пройдзе форум "Лічбавая будучыня глабальнай эканомікі".-0-