ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 4 кастрычніка 2022
Мінск +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 чэрвеня 2022, 15:47

Пасол Беларусі ўручыў даверчыя граматы Старшыні Прэзідыума Босніі і Герцагавіны

Фота МЗС Беларусі
Фота МЗС Беларусі

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Венгрыі і па сумяшчальніцтве ў Босніі і Герцагавіне Уладзімір Улаховіч уручыў даверчыя граматы Старшыні Прэзідыума Босніі і Герцагавіны Шэфіку Джаферавічу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў беларускай дыпмісіі.

У час пратакольнай размовы бакі абазначылі сферы ўзаемнага інтарэсу, адзначылі паспяховы вопыт супрацоўніцтва і выказалі зацікаўленасць у развіцці ўзаемавыгаднага ўзаемадзеяння ў розных сферах з прыярытэтам гандлёва-эканамічных сувязей.

Як паведамлялася, 16 чэрвеня Уладзімір Улаховіч уручыў даверчыя граматы новаму венгерскаму прэзідэнту Каталін Новак, якая ўступіла на пасаду ў маі 2022 года. Тады беларускі дыпламат і прэзідэнт Венгрыі канстатавалі ўзаемную зацікаўленасць у развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ва ўсіх галінах з асаблівым акцэнтам на далейшым умацаванні гандлёва-эканамічных сувязей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі