ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 3 красавіка 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 студзеня 2020, 16:38

Пасол Беларусі ўручыў даверчыя граматы кіраўніку Суверэннага савета Судана

Фота з архіва
Фота з архіва

28 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Егіпце і Судане па сумяшчальніцтве Сяргей Цярэнцьеў 28 студзеня ў Хартуме ўручыў даверчыя граматы кіраўніку Суверэннага савета Рэспублікі Судан Абдэль Фатаху аль-Бурхану. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-суданскіх адносін у розных галінах.

У час знаходжання ў Судане адбыліся таксама сустрэчы Сяргея Цярэнцьева з міністрам энергетыкі і мінералаў гэтай краіны, намеснікам міністра замежных спраў, кіраўніцтвам прамысловай групы кампаній "ГІАД" і сельскагаспадарчага банка Судана. Абмеркаваны ход рэалізацыі сумесных праектаў у прамысловай і сельскагаспадарчай сферах, уключаючы супрацоўніцтва ў галінах здабычы карысных выкапняў і паставак беларускіх збожжасховішчаў у Судан.

Акрамя таго, разгледжаны пытанні падрыхтоўкі намечаных на гэты год чарговага пасяджэння беларуска-суданскай камісіі па супрацоўніцтве і палітычных кансультацый на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі