ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 29 студзеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 лістапада 2022, 09:02

Пасол: адносіны Беларусі і Венесуэлы прадаўжаюць развівацца і захоўваюць пэўны дынамізм

Франклін Рамірэс Араке. Фота з архіва
Франклін Рамірэс Араке. Фота з архіва

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адносіны Беларусі і Венесуэлы прадаўжаюць развівацца і захоўваюць пэўны дынамізм, заявіў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Венесуэлы ў Беларусі Франклін Рамірэс Араке, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цесныя адносіны, якія склаліся паміж нашымі дзяржавамі за апошнія 20 гадоў, прадаўжаюць развівацца і захоўваюць пэўны дынамізм. Мы актыўна ўзаемадзейнічаем на міжнародных пляцоўках, вялікая ўвага ўдзяляецца і двухбаковым адносінам", - сказаў Франклін Рамірэс Араке.

Паводле яго слоў, цяпер настаў новы этап у гісторыі нашых дзяржаў і ў іх адносінах. "Мы з'яўляемся аб'ектам аднабаковых прымусовых мер, пад якімі Венесуэла знаходзіцца працяглы ўжо час, а Беларусь апошнія гады пачала адчуваць на сабе іх моцнае ўздзеянне. Таму нас аб'ядноўвае адзіная мэта - процідзеянне наступствам гэтых абмежавальных мер і барацьба за захаванне суверэнітэту і незалежнасці, - адзначыў пасол. - На фоне новай геапалітычнай сітуацыі мы вядзём работу ў рамках двухбаковых адносін. Напрыклад, на заключным этапе знаходзіцца падрыхтоўка пагаднення аб паветраных зносінах паміж нашымі дзяржавамі. Таксама вядзецца работа ў сферы аховы здароўя, якая датычыцца імпарту і вытворчасці медпрэпаратаў. Безумоўна, не застаюцца без увагі ўжо дзеючыя праекты - зборачныя вытворчасці, арганізаваныя ў Венесуэле. Вядзецца работа таксама па падрыхтоўцы дзявятага пасяджэння сумеснай беларуска-венесуэльскай камісіі".

16 лістапада ў пасольстве Венесуэлы прайшло ўстаноўчае пасяджэнне групы салідарнасці з народам Венесуэлы. Група створана па ініцыятыве дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у рамках міжпарламенцкага супрацоўніцтва двух бакоў. У яе склад увайшлі вядомыя беларускія палітыкі, палітолагі, вучоныя, эксперты і журналісты. Асноўная задача групы - інфармацыйная і экспертная падтрымка Венесуэлы ў пытаннях барацьбы з усялякім націскам, які аказваецца на гэту дзяржаву краінамі Захаду, а таксама асвятленне і экспертнае суправаджэнне беларуска-венесуэльскіх узаемаадносін.

"Пасольства ўдзяляе вялікую ўвагу наладжванню сувязей з прадстаўнікамі беларускай грамадскасці, каб даводзіць інфармацыю з першых рук і каб была магчымасць атрымліваць дакладную, праўдзівую інфармацыю аб тым, што адбываецца ў нашай краіне. Мы спадзяёмся, гэта пляцоўка стане месцам для абмену меркаваннямі, абмеркавання самых вострых і актуальных пытанняў як для беларускага, так і венесуэльскага боку", - падкрэсліў Франклін Рамірэс Араке.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі