ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 ліпеня 2022, 09:00

Палітолаг: Беларусі і Расіі трэба стварыць спецыяльную сістэму процідзеяння санкцыям

Фота з архіва
Фота з архіва

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі і Расіі трэба стварыць спецыяльную сістэму процідзеяння заходнім санкцыям, заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" палітолаг, прафесар МДУ імя Ламаносава Андрэй Манойла, паведамляе БЕЛТА.

"Я лічу, што, калі лідары заходніх краін угаворвалі сваё насельніцтва ўводзіць санкцыі супраць Расіі, а потым і Беларусі, яны не думалі, што гэты крызіс надоўга. І лічылі, што страты, вядома, будуць у эканоміцы заходніх краін, але за кошт таго, што меркавалася вырашыць гэту праблему даволі хутка, яны лічылі, што за кошт існуючага запасу трываласці ўсе гэтыя страты можна будзе кампенсаваць", - сказаў Андрэй Манойла.

У гэтых адносінах паасобку процістаяць санкцыям, якія ўводзяць не асобныя краіны Захаду, а увесь іх кангламерат, даволі складана, адзначыў палітолаг. "Гэта значыць увесь калектыўны Захад уводзіць іх узгоднена і вельмі падлічана. І паасобку процістаяць ні Расіі, ні Беларусі не ўдасца. Можна процістаяць толькі разам. Але для гэтага патрабуецца стварэнне спецыяльнай сістэмы. Лічу, што ўзровень і характар гэтых пагроз добра разумее кіраўніцтва Расіі і Беларусі і ў бліжэйшым будучым мы ўбачым з'яўленне спецыялізаваных структур, накіраваных якраз менавіта на абарону ўсёй Саюзнай дзяржавы ў цэлым", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі