ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 31 мая 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 красавіка 2020, 10:59

МЗС: у сярэднетэрміновай перспектыве паўстане пытанне аб бязвізавым уездзе беларусаў у шэнгенскую зону

Алег Краўчанка
Алег Краўчанка

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сярэднетэрміновай перспектыве паўстане пытанне аб бязвізавым уездзе беларусаў у краіны шэнгенскай зоны. Аб гэтым 2 красавіка заявіў намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка, адказваючы на пытанні членаў Савета Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Парламентарыі пацікавіліся перспектывамі адносін Беларусі і ЕС. "На парадку дня - пачатак перагавораў па заключэнні пагаднення аб партнёрстве і супрацоўніцтве, завяршэнне перагавораў аб уступленні Беларусі ў СГА. У сярэднетэрміновай перспектыве паўстане пытанне аб бязвізавым уездзе беларусаў у краіны "шэнгена", - сказаў намеснік міністра.

Ён нагадаў, што Беларусь ужо значна спрасціла ўмовы для еўрапейскіх краін і не толькі. "Гэта было наша аднабаковае рашэнне. Яно не азначае неабходнасці такога ж рашэння ў адказ. Але сёння мы гаворым аб спрашчэнні атрымання шэнгенскіх віз, а ў будучым будзем гаварыць аб іх адмене", - адзначыў Алег Краўчанка. Паводле яго слоў, размова ідзе аб кароткатэрміновым "шэнгене", а не аб тым, што будуць адменены патрабаванні аб рабочых візах у краінах ЕС.

"Мы не імкнёмся ўвайсці ў склад ЕС, не просім так званай еўрапейскай перспектывы. Наша зацікаўленасць - гэта супрацоўніцтва адказных суседзяў, якія не ствараюць адзін аднаму праблем, а дапамагаюць, калі ў гэтым ёсць неабходнасць", - растлумачыў намеснік міністра. Так, Беларусь выступае за больш глыбокія сістэмныя кантакты і сувязі паміж ЕАЭС і ЕС, а таксама паміж АДКБ і НАТА. "Гэта неабходна для ўстойлівага развіцця нашага рэгіёна і мінімізацыі канфліктнага патэнцыялу", - заўважыў Алег Краўчанка. Ён дадаў, што Беларусь як краіна, што старшынствуе ў гэтым годзе ў ЕАЭС, будзе садзейнічаць такому дыялогу.

Традыцыйна пад новымі выклікамі і пагрозамі ў міжнародных адносінах разумеюць нелегальную міграцыю, міжнародную арганізаваную злачыннасць, тэрарызм, наркатрафік. Цяпер у гэтым пераліку і пандэмія каранавіруса. Намеснік міністра звярнуў увагу на відавочныя праявы новай салідарнасці паміж Беларуссю і шэрагам краін у справе вяртання дадому людзей, якія апынуліся ў складанай сітуацыі з-за закрытых граніц і адмененых авіяпералётаў. "ЗША, Вялікабрытанія падзякавалі беларускаму боку, і перш за ўсё "Белавія", за дапамогу ў вяртанні іх грамадзян на радзіму. Мы шчыра падзякавалі брытанскаму боку - за вяртанне беларуса з Бразіліі праз Лондан. Гэта добрыя прыклады таго, што ў час выпрабаванняў мы можам узняцца над рознагалоссямі", - сказаў намеснік міністра.

Як паведамлялася, 2 красавіка беларускі парламент ратыфікаваў пагадненні з ЕС аб спрашчэнні выдачы віз і аб рэадмісіі асоб, якія знаходзяцца без дазволу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі