Сцяг Пятніца, 21 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 мая 2024, 12:33

МЗС: прыпыненне Беларуссю дзеяння ДЗУСЕ з'яўляецца вымушаным крокам у адказ

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве замежных спраў Беларусі пракаменціравалі прыпыненне дзеяння Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ). Адпаведная заява размешчана на сайце знешнепалітычнага ведамства, паведамляе БЕЛТА.

У міністэрстве адзначылі, што на працягу трыццаці з лішнім гадоў Беларусь добрасумленна і ў поўным аб'ёме выконвала свае абавязацельствы па ДЗУСЕ. Беларускі бок прымаў актыўны ўдзел у перагаворах па адаптацыі дагавора да геапалітычных рэалій, якія змяніліся, і стаў першай краінай, якая ратыфікавала падпісанае ў час Стамбульскага саміту АБСЕ  ў лістападзе 1999 года Пагадненне аб адаптацыі ДЗУСЕ, што аб'ектыўна адлюстроўвала існуючую на той момант ваенна-палітычную сітуацыю ў Еўропе і адкрывала магчымасці для далучэння да дагавора новых дзяржаў. "На жаль, гэты дакумент так і не ўступіў у сілу па прычыне адмовы большасці дзяржаў - удзельніц ДЗУСЕ ад яго ратыфікацыі пад надуманымі прычынымі. Беларускі бок прыкладаў усе намаганні для захавання дзеючага ДЗУСЕ, які, нягледзячы на ўсе яго недахопы, заставаўся адзіным шматбаковым юрыдычна абавязваючым інструментам у галіне кантролю над звычайнымі ўзбраеннямі на Еўрапейскім кантыненце. Мы былі гатовы выконваць дагавор, нават нягледзячы на адкрыта недружалюбныя крокі з боку асобных дзяржаў-удзельніц, якія спынілі выконваць ДЗУСЕ ў адносінах да Беларусі", - заявілі ў МЗС.

Там растлумачылі, што рашэнне дзяржаў - членаў НАТА прыпыніць дзеянне ДЗУСЕ не пакінула выбару для Беларусі.

"Прыпыненне Беларуссю дзеяння ДЗУСЕ з'яўляецца вымушаным крокам у адказ, накіраваным на забеспячэнне нацыянальнай бяспекі краіны, на фоне разбурэння існуючага рэжыму кантролю над звычайнымі ўзбраеннямі ў Еўропе і эскалацыі ваенна-палітычнай напружанасці ў рэгіёне, якая прадаўжаецца. Прыняцце закона не азначае выхаду Беларусі з дагавора. Мы будзем гатовы аднавіць выкананне ДЗУСЕ пры ўмове вяртання да яго выканання дзяржаў - членаў НАТА, якія з'яўляюцца ўдзельніцамі дагавора", - падкрэслілі ў ведамстве.

Беларусь мае намер прадаўжаць выконваць нацыянальныя ўзроўні ў адносінах да асабовага складу і абмяжоўваемых дагаворам звычайных узбраенняў і тэхнікі пры ўмове адэкватнай стрыманасці з боку суседніх дзяржаў, у першую чаргу краін - членаў НАТА, у тым ліку ў непасрэднай блізкасці ад яе граніц.

Беларускі бок застаецца прыхільным да кантролю над звычайнымі ўзбраеннямі як неад'емнаму элементу забеспячэння бяспекі на Еўрапейскім кантыненце і зацікаўлены ў аднаўленні яго жыццяздольнасці і эфектыўнасці. "У сувязі з гэтым Беларусь гатова да дыялогу па такім пытанні з усімі зацікаўленымі краінамі на раўнапраўнай і ўзаемапаважлівай аснове пры ўліку інтарэсаў і заклапочанасцей адзін аднаго", - звярнулі ўвагу ў МЗС.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі