ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 ліпеня 2022, 18:54

МЗС падкрэсліла наяўнасць істотнага патэнцыялу для нарошчвання супрацоўніцтва з Ізраілем

Фота МЗС
Фота МЗС

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Дзяржавы Ізраіль Алексам Гольдманам-Шайманам з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства падзякаваў кіраўніку дыпмісіі за канструктыўны ўклад у развіццё і ўмацаванне беларуска-ізраільскіх адносін. Акрамя таго, бакі падвялі вынікі двухбаковага супрацоўніцтва і адзначылі дадатную дынаміку ўзаемадзеяння паміж краінамі, а таксама рост узаемнага тавараабароту за апошнія гады.

"Субяседнікі падкрэслілі наяўнасць у краін істотнага патэнцыялу для нарошчвання далейшага супрацоўніцтва і выказалі ўзаемную зацікаўленасць у захаванні пазітыўнай дынамікі беларуска-ізраільскага ўзаемадзеяння", - праінфармавалі ў МЗС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі