Сцяг Пятніца, 21 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 мая 2024, 12:13

МЗС Казахстана: ШАС набыла статус аўтарытэтнай пляцоўкі шматпрофільнага ўзаемадзеяння

Фота з архіва
Фота з архіва
21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва за гады свайго існавання набыла статус аўтарытэтнай пляцоўкі шматпланавага супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра - кіраўнік МЗС Казахстана Мурат Нуртлеу на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў краін ШАС, якое сёння праходзіць у Астане, паведамляе ТАСС.

"За амаль чвэрць стагоддзя свайго развіцця ШАС набыла статус аўтарытэтнай і эфектыўнай пляцоўкі шматпрофільнага ўзаемадзеяння. Фундаментальныя прынцыпы шанхайскага духу - добрасуседства, дружба і ўзаемная падтрымка - сталі візітнай карткай нашай арганізацыі", - сказаў ён.

Нуртлеу звярнуў увагу, што ўпершыню ў рабоце савета прымаюць удзел міністры замежных спраў Беларусі і Пакістана.

На пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў краін ШАС кіраўнікі дэлегацый абмяркуюць падрыхтоўку да саміту арганізацыі (3-4 ліпеня), актуальныя міжнародныя і рэгіянальныя тэмы, перспектывы далейшага развіцця аб'яднання і яго адаптацыі да фарміраваня новага светапарадку. Таксама міністры разгледзяць кандыдатуры новага генеральнага сакратара ШАС і дырэктара выканкама Рэгіянальнай антытэрарыстычнай структуры ШАС. Удзельнікі падрыхтуюць на зацвярджэнне кіраўнікоў дзяржаў пакет розных дакументаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі